Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
7
Зельва
weather
7
Волковыск
weather
8
Мосты
weather
8
Дятлово
weather
8
Барановичи
weather
8
EUR 2.4102
USD 2.1449
RUB(100) 3.169
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Мова і асветніцтва

19 октября 2018 15:37
162
Поделиться:

Аляксей Якімовіч

На сцяне пяціпавярховіка, у якім жыву, вісіць шыльда, якая паведамляе, што наша вуліца ў горадзе Слоніме названа ў гонар Францыска Скарыны.

На якой мове напісана імя Францыска Скарыны? Канешне, на рускай. Ці захацеў бы такога гонару, такой славы знакаміты сын беларускага народа, які яшчэ ў XV-XVI стагоддзях, не шкадуючы сіл, развіваў беларускую культуру? Так, у чэшскай Празе ў перакладзе на беларускую мову Францыск Скарына выдаў 22 кнігі «Бібліі». Менавіта на беларускай, на народнай мове ён пашыраў пісьменства ў Беларускім гаспадарстве, потым заснаваў беларускую друкарню ў горадзе Вільні. Скарыну лічаць пачынальнікам друкарскай справы не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх усходнеславянскіх землях.

Іду па суседнім, новым мікрараёне і чытаю на шыльдзе дома №27 надпіс: «Улица Евфросинии Полоцкой».

Хто ж такая Еўфрасіння Полацкая? Няўжо яна жыла і выхоўвалася ў Расіі і наша беларуская ўлада рускамоўным надпісам вырашыла падкрэсліць дадзены факт?

Нарадзіўшыся ў 1102 годзе, княгіня Прадслава (такое імя ёй далі бацькі), стала манахіняй (тады атрымала імя Еўфрасіння) і ў горадзе Полацку, які ў той час быў палітычным, культурным і асветным цэнтрам беларускай зямлі, засноўвала манастыры, а пры іх школы, каб несці нашым продкам грамату, асвету.

Якую асвету нясе беларусам шыльдачка з надпісам «Улица Евфросинии Полоцкой?» Ці праўдзіва адлюстроўвае яна нашу шматпакутную гісторыю?

Доктар філалогіі Мікола Нікалаеў (працуе ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Пецярбургу), успамінаючы свае гады вучобы на гістфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у газеце «Народная воля» ад 9 кастрычніка 2018 года паведамляе, як выкладчык Абэцэдарскі казаў беларускім студэнтам: «Ну что Евфросинья Полоцкая? Нагрешила девка и ушла в монастырь…». (Інтэрв`ю Міхася Скоблы «У Пецярбургу беларусы не сахой і касой камандавалі, а міністэрствамі і арміямі».)

Ці нёс у 60-70-х гадах XIX стагоддзя выкладчык Абэцэдарскі асвету сваім студэнтам? Калі не нёс, то чаму прадстаўнікі ўлады не паправілі яго? Адказ тут будзе адназначны: прадстаўнікі ўлады віталі ідэю, якая скажала беларускую гісторыю, паказвала яе ў хлуслівым альбо карыкатурным выглядзе.

А што цяпер? Чаму прадстаўнікі ўлады не жадаюць пісаць імёны беларускіх першаасветнікаў на беларускай мове? Ці не звязана гэта з сённяшнімі адносінамі да беларускай мовы, да асветніцтва?

Лічу, што сённяшні стан мовы можна параўнаць з піскам камара, які надакучае. Таму ад камара стараюцца адмахнуцца. А лепей пляснуць па ім, знішчыць, каб пырснуў крывёю.

Прабач, Прадслава,

Прабач, Францыск.

Няма ў нас мовы,

Ёсць толькі піск, — просяцца, льюцца з душы на паперу радкі.

Прывяду яшчэ адно выказванне беларуса па нацыянальнасці, доктара філалогіі з Пецярбурга Міколы Нікалаева, змешчанае ў інтэрв`ю Міхася Скоблы. Наведаўшы сваю малую радзіму — горад Навагрудак, ён адзначае: «Адсутнасць кнігарні ў старажытным горадзе з вялікай гісторыяй — гэта адна з прычын яго заняпаду, зыходу яго жыхароў з інтэлектуальнай прасторы. Навагрудак без ратушы, без кнігарні выглядае «саўковым гарадзішкам». Беднае тое пакаленне, якое засталося без кніг…».

А ці з`яўляюцца ў іншых гарадах Беларусі кнігарні як грыбы пасля дажджу? Ці расце ў нас колькасць клубаў, бібліятэк? На жаль, многія з іх зачыняюцца (гэта асабліва прыкметна ў апошнія гады), становяцца непатрэбнымі. «Каму?» — зноў хочацца запытацца. Простым людзям, прадстаўнікам улады? Няўжо мы сапраўды паступова, павольна ператвараемся ў «саўкоў»?

Што такое савок? Прадмет, якім збіраюць смецце.

Не хачу я быць саўком,

Цёмным дурнем, жабраком.

«Чалавекам быць хачу!» –

Не сцярплю і закрычу.

Scroll Up