Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
плотный туман
10 °C
Мосты
плотный туман
10 °C
Дятлово
плотный туман
10 °C
Барановичи
ясно
11 °C
EUR 3.0398
USD 2.5905
RUB(100) 3.3975
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

У Слоніме распрацоўваюць пашпарты ўчасткаў пад гандлёвыя аб’екты на вуліцы Опернай, Тапалёвай і Карла Маркса

19 октября 2018 17:39
Поделиться:

Слонім. Фота Яўгена Валадашчука

Слонімскі райвыканкам у патэнцыйных зацікаўленых арганізацый запытаў на сайце дзяржзакупак коштавыя прапановы на распрацоўку горадабудаўнічых пашпартоў зямельных участкаў у Слоніме.

«ГС» пацікавілася, што плануецца пабудаваць у Слоніме на гэтых участках. Адзначым, што ўсе гэтыя ўчасткі будуць у далейшым выстаўлены на аўкцыён.

Набярэжная каля Шчары. Фота Яўгена Валадашчука

Так, будзе распрацоўвацца горадабудаўнічы пашпарт зямельнага ўчастка на вуліцы Опернай для будаўніцтва і абслугоўвання аб`екта грамадскага харчавання.

На вуліцы Тапалёвай і Карла Маркса плануецца пабудаваць гандлёвыя аб`екты (павільёны).

На вуліцы Чырвонаармейская пашпарт будзе распрацоўвацца для ўчастка, дзе плануецца будаўніцтва аб`екта па рамонце і абслугоўванні аўтамабіляў з магазінам.

Пашпарты для ўчасткаў на вуліцы Янкі Купалы і Пушкіна будуць распрацаваны для ўзвядзення на іх аб`ктаў прамысловасці.

У завулку Прырэчным 1-м, 45, на вуліцы Панасоўцы, 27 і Садовай, 41в будуць адведзеныя ўчасткі пад будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў. Гэтыя зямельныя ўчасткі таксама пасля вырабу пашпартоў будуць выстаўлены на аўкцыён.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание