Наверх
Слоним
небольшой снег
1 °C
Зельва
небольшой снег
1 °C
Волковыск
снег
1 °C
Мосты
снег
1 °C
Дятлово
снег
1 °C
Барановичи
небольшой снег
1 °C
EUR 2.9482
USD 2.6293
RUB(100) 3.3334
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На што Слонімскі райвыканкам патраціў каля 60 тысяч даляраў

20 октября 2018 11:52
Поделиться:

Слонімскі райвыканкам

Група грамадзян звярнулася ў Слонімскі райвыканкам з запытам, куды мясцовыя ўлады патрацілі атрыманыя Слонімскім раёнам фінансавыя сродкі ў рамках праекту «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванага Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН, у суме каля 60 000 даляраў ЗША, а таксама ахвяраванні грамадзян і прадпрыемстваў Слонімшчыны ў суме каля 35 000 беларускіх рублёў.

Валанцёры ў Слоніме

З чым звяраліся
— Улічваючы велізарны турыстычны патэнцыял Слонімшчыны з яе краявідамі, вядомымі помнікамі гісторыі і архітэктуры, сярод якіх Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр, Сядзіба Пуслоўскіх «Альбярцін», Агінскі канал, збудаваны Міхалам Казімірам Агінскім у 1783 годзе, шматлікімі турыстычна-экскурсійнымі маршрутамі і культурнымі падзеямі, у тым ліку фестываль «Паланез»;

— зважаючы на атрыманыя Слонімскім раёнам у 2016 годзе фінансавыя сродкі ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», фінансаванага Еўрапейскім саюзам і Праграмай развіцця ААН у суме каля 60 000 даляраў ЗША, а таксама ахвяраванні грамадзян і прадпрыемстваў Слонімшчыны ў суме каля 35 000 беларускіх рублёў з абвешчанымі планамі:

1) добраўпарадкаванне і рэканструкцыя малога канала Агінскага і прылеглая да яго тэрыторыя і аб`екты;

2) усталяванне ў Слоніме помніка Міхаілу Казіміру Агінскаму;

3) добраўпарадкаванне тэрыторыі Слонімскага замчышча з узнаўленнем макета палаца М. К. Агінскага;

4) арганізацыя турыстычнага трансгранічнага маршруту Украіна — Беларусь — Літва праз Дняпро — Прыпяць — Вялікі канал Агінскага — Шчара — Нёман;

— падкрэсліваючы важнасць далейшых намаганняў па прыцягненні інвестыцый і турыстаў у Слонімскі раён з мэтай стварэння новых працоўных месцаў і магчымасцяў на мясцовым узроўні;

— дбаючы пра добрае кіраванне, празрыстасць і мэтавае выкарыстанне атрыманых і ў будучыні сабраных грашовых сродкаў на мясцовае развіццё Слонімшчыны.

Што прасілі
1. Даць падрабязную публічную справаздачу адносна згаданых выкарыстаных грашовых сродкаў з канкрэтным указаннем прац, выдаткаў і адказных установаў.

2. Правесці шырокае публічнае абмеркаванне з абавязковым удзелам грамадзянскай супольнасці і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, у прыватнасці «Газеты Слонімскай», і прыняць пакрокавую публічную Праграму развіцця турыстычнай інфраструктуры Слонімскага раёна, у асаблівасці далейшай рэканструкцыі і развіцця канала Агінскага ўлучна са стварэннем лодачнай станцыі, якая існавала ў міжваенны перыяд.

3. Зрабіць неабходныя захады да адпаведных уладаў Беларусі, каб ініцыяваць унясенне зменаў ва Указ № 462 ад 26.12.2017 г. «Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян» з мэтай уключэння Слонімскага раёна ў турысцка-рэкрэацыйную зону «Брэст».

Адказ з выканкама
Слонімскі раённы выканаўчы камітэт даў адказ на запыт грамадзян за подпісам старшыні Генадзя Хоміча. Ніжэй змяшчаем асноўныя вытрымкі з гэтага ліста.

Алег Таргонскі распальвае печ для выпечкі паўлаўскіх караваяў

Было атрымана 53 000 даляраў
У 2016 годзе Слонімскі раён быў выбраны пілотнай пляцоўкай па рэалізацыі праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» і ўзнагароджаны грантам у памеры 53 000 даляраў ЗША. На разгляд конкурснай камісіі было пададзена 11 мясцовых ініцыятыў, пераможцамі конкурсу былі адзначаны тры праекты: «Адраджэнне і папулярызацыя нематэрыяльнай спадчыны Слонімскага раёна (абрадавая выпечка Паўлаўскіх караваяў) — ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў», «Стварэнне клуба традыцыйных абрадаў і свят «Высацкі млын» — Мясцовы фонд экаразвіцця «Спадчына Слонімшчыны», мясцовая ініцыятыва «Твой шанц» — ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна». Этапы рэалізацыі дадзеных праектаў былі адлюстраваны на старонках раённай газеты «Слонімскі веснік», сайтах райвыканкама і арганізацый удзельнікаў. Фінансавая справаздача была накіравана ў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. Пералічаныя праекты былі рэалізаваны ў поўным аб`ёме ў 2017 годзе.

У гарадскім парку

Рамонт за кошт бюджэту
Таксама было адзначана, што ў 2017 годзе Слонімскім ГУП ЖКГ быў праведзены цякучы рамонт вуліцы Агінскага, размешчанай уздоўж канала Агінскага. Работы былі выкананы за кошт раённага бюджэту на суму 18 751,99 рубля.

На сённяшні дзень падрыхтаваны зыходныя дадзеныя на правядзенне праектных работ па аб`екце «Добраўпарадкаванне вуліцы Агінскага ў Слоніме з прылеглай тэрыторыяй да ракі Шчара» (канал Агінскага). 1-я чарга. Праектам прадугледжана будаўніцтва веласіпеднай і тратуарнай дарожак уздоўж набярэжнай, спускаў да вады і вулічнае асвятленне.

Канал Агінскага ў Слоніме

Аб`яднанне «СлонімКанал-Агінскага»
У адказе паведамляецца, што на тэрыторыі Слонімскага раёна з 2016 года сваю дзейнасць ажыццяўляе грамадскае аб`яднанне «СлонімКаналАгінскага», адной з мэт дзейнасці якога з`яўляецца садзейнічанне рэканструкцыі, добраўпарадкаванню і захаванню канала Агінскага ў Слоніме, а таксама іншыя пытанні па захоўванні гістарычнай культурнай спадчыны Слонімшчыны. Грамадскае аб`яднанне, згодна са сваім статутам, мае разліковы рахунак у банку з мэтай прыцягнення спонсарскіх фінансавых сродкаў, справаздача за выкарыстанне якіх прадстаўляецца згодна з існуючым заканадаўствам.

У рамках рэалізацыі праекта ЕС/ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» з удзелам грамадскасці на працягу 2017 года праводзілася абмеркаванне Пашпарта тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця Слонімскага раёна. Сумесным рашэннем Прэзідыума Слонімскага раённага Савета дэпутатаў і Слонімскім выканаўчым камітэтам ад 23.02.2018 №210/135 «Аб некаторых пытаннях тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця Слонімскага раёна» быў зацверджаны Пашпарт тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця Слонімскага раёна да 2025 года, у якім асобая ўвага нададзена развіццю турыстычнага патэнцыялу Слонімшчыны.

У гарадскім парку

Распрацоўваюць план
У сувязі са святкаваннем Дня беларускага пісьменства ў Слоніме ў 2019 годзе і 500-годдзя Жыровіцкага манастыра ў 2020 годзе распрацоўваецца план мерапрыемстваў, які ў далейшым будзе абнародаваны праз сродкі масавай інфармацыі. Правядзенне ў Слонімскім раёне дадзеных мерапрыемстваў дазволіць зрабіць наш край яшчэ больш прыгажэйшым і прывабным для турыстаў, а таксама ўнесці прапанову на ўключэнне Слонімскага раёна ў турысцка-рэкрэацыйную зону.

Адказы не задавальняюць
Сябры рэспубліканскага грамадскага руху «Дзея» пад кіраўніцтвам Алеся Лагвінца збіралі подпісы наконт таго, каб Слонімскі райвыканкам даў падрабязную публічную справаздачу адносна выкарыстаных грашовых сродкаў з канкрэтным указаннем працаў, выдаткаў і адказных установаў. Часткай звароту была таксама прапанова ўладам зрабіць адпаведныя захады, каб Слонімскі раён быў далучаны да бязвізавай прасторы «Брэст». Яны таксама атрымалі ліст са справаздачай, але такі адказ іх не задаволіў.

Алесь Лагвінец

— Адказ шмат у чым фармальны. Напрыклад, калі размова ідзе пра грошы з праектаў, якія выкарыстоўваліся ў 2017 годзе. Мы прасілі зрабіць публічную справаздачу наконт гэтага, а Слонімскі райвыканкам кажа пра тое, што справаздачу даслалі ў Міністэрства фінансаў, і ўсё. То бок, мясцовыя ўлады баяцца паказваць грошы, якія яны выкарыстоўваюць, сваім уласным грамадзянам, ад якіх яны залежаць, на грошы якіх яны жывуць. І гэта даволі дзіўна. У той жа час няма канкрэтных рэчаў. У лісце мы прасілі пра канкрэтныя рэчы, якія будуць рабіцца, з распісаным графікам і сродкамі, якія на гэта будуць выдзяляцца. Зноў жа гэтага няма, — адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» кіраўнік рэспубліканскага грамадскага руху «Дзея» Алесь Лагвінец.

Ён таксама распавёў, што вельмі абцякальны і незразумелы адказ адносна таго, каб слонімскія ўлады звярнуліся ў Гродзенскі аблвыканкам і адміністрацыю прэзідэнта, каб далучыць Слонімскі раён да турысцка-рэкрэацыйнай зоны «Брэст».

— Адказ па сутнасці ні пра што. Улады скідваюць з сябе поўную адказнасць. Выглядае, што яны баяцца гэта зрабіць. Але, што пазітыўна, бачна, што яны крышку ўстрывожаныя тым, што пайшоў грамадскі розгалас. І вельмі важна, што яны заварушыліся. Будзем спадзявацца, што далейшыя крокі па ўпарадкаванні як малога канала Агінскага, так і іншых рэчаў, звязаных з паляпшэннем інфраструктуры Слоніма, будуць адбывацца з большай публічнасцю, — дадаў Алесь Лагвінец.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram