Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.4175
USD 2.1254
RUB(100) 3.1964
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

24 октября 2018 9:15
544
Поделиться:

Механізатары Слонімшчыны

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Слонімскія электрыкі

На фотаздымак слонімскіх электрыкаў, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнуўся праз нашу старонку ў «Аднакласніках» Алег Эдэр.

— Другі злева — Вячаслаў Іванавіч Гомма. Ён ад нараджэння жыў на Віленскай вуліцы ў Слоніме. На жаль, у студзені 2016 года яго не стала, — напісаў Алег Эдэр.

Наступным, хто таксама пазнаў Вячаслава Гомму, быў Віктар Эдэр, які з 1977 года жыве ў Падмаскоўі.

— У куртцы з мехавым каўняром — мой сябар, сусед, аднакласнік Слава Гомма, — напісаў на рэдакцыйны вайбер Віктар Анатольевіч.

Наша чытачка Ніна Ларчанка пазнала на фотаздымку свайго мужа Васіля Ларчанку.

— Першы злева стаіць мой муж Васіль Аляксандравіч Ларчанка. Яго ўжо 17 гадоў няма на свеце. Здымак, відаць, быў зроблены да Дня энергетыка, у мяне дома ёсць падобны, — расказала Ніна Мікалаеўна.

Алег Эдэр і Ніна Ларчанка атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Ход канём», які пакажуць у нядзелю, 28 кастрычніка. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Обратите внимание
Scroll Up