Наверх
Слоним
небольшая облачность
15 °C
Зельва
небольшая облачность
15 °C
Волковыск
небольшая облачность
12 °C
Мосты
небольшая облачность
12 °C
Дятлово
небольшая облачность
12 °C
Барановичи
ясно
14 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

На кім эканомяць? На тых, хто пабудаваў гэту краіну

27 октября 2018 8:42
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Згодна з пратаколам даручэнняў Слонiмскага райвыканкама ад 17.09.2018, сельвыканкамам даручана правесцi аптымiзацыю вулiчнага асвятлення ў аграгарадках i вёсках раёна.

Такое новаўвядзенне слонімскіх уладаў хутка знайшло водгук у вяскоўцаў.

«Нядаўна я даведаўся пра даручэнне Слонімскага райвыканкама пра аптымізацыю вулічнага асвятлення ў вёсках і аграгарадках, а пазней сталі вядомы і падрабязнасці пра гэта ў аднаго са старшынь сельвыканкама.

Слонімскі райвыканкам

Пытанне стаіць пра эканомію сродкаў. У сярэднім, па інфармацыі гэтага чалавека, сельвыканкам выдаткоўвае на асвятленне каля 2-2,5 тыс. руб. (залежыць ад колькасці вёсак, памеру сельсавета). Райвыканкам «дазволіў» сельвыканкамам аптымізаваць асвятленне па двух «сцэнарыях»: альбо (1) змяншэннем колькасці ліхтароў без іх дэмантажу, альбо (2) змяншэннем часу гарэння гэтых ліхтароў — асвятленне ўключаць з моманту астранамічнага заходу сонца (па вёсках устаноўлены астранамічныя праграмаваныя ўключальнікі святла) і да 00 гадзін, а раніцай — з 6 гадзін да астранамічнага ўзыходу сонца. Пад гэтае «даручэнне» не падпадаюць дарогі рэспубліканскага значэння, што праходзяць па вуліцах аграгарадкоў і вёсак. Як паведаміў гэты чалавек, усе старшыні спрабавалі абгрунтаваць бессэнсоўнасць гэтых «дзеянняў», але… Ёсць аддаленыя, маланаселеныя вёскі, дзе жыве 5-12 чалавек, і трэба ля кожнага жылога дома, каб га­рэла святло! Як бы то ні было, але асвятленне і злодзеяў, і дзікіх жывёл насцярожвае… А ёсць аграгарадок, дзе 150-300 чалавек жыве, і там таксама хопіць тых жа 12 ліхтароў.

Ілюстрацыйнае фота

Але праца па даручэнні ідзе… Людзі ўжо тэлефануюць у сельвыканкамы, абураюцца, але што могуць зрабіць старшыні? Толькі абгрунтаваць свае дзеянні недахопам грошай, параіць павесіць на ганку святлодыёдную лямпачку, каб свяціла на ноч. Яны не могуць сказаць, што аднаму прызначэнцу захацелася эканоміць на іх, гэтых людзях. А на кім жа эканоміць? На гэтых, на каторых усё жыццё эканомяць. Аўтобус — лічаныя разы на тыдзень, магазін — два разы на тыдзень, пенсіі — самыя малыя. Трэба ўжо апошнія гумовікі і ватоўку адабраць! У Слоніме ж не выключаюць асвятленне!

Асвятленне Слоніма

Шкада пажылых бездапаможных людзей, на плячах якіх пабудавана гэта краіна.

Па словах чалавека, гэтае «даручэнне» законам не абгрунтавана, а часам ідзе супроць яго патрабаванняў, таму, калі людзі не праглынуць яго, а пачнуць скардзіцца ўсюды, то, магчыма, нешта зменіцца…» — напісаў у электронным лісце ў рэдакцыю наш даўні чытач Піліп Панок.

Тым часам вулічнае асвятленне ў слонімскіх вёсках працуе па-новаму. Апоўначы большасць вёсак раёна паглынае цемра. Вулічныя ліхтары запальваюцца ў шэсць гадзін раніцы і тухнуць, калі развіднее. Вечарам яны аўтаматычна ўключаюцца з наступленнем цемры.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание