Наверх
Слоним
пасмурно
4 °C
Зельва
пасмурно
4 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
4 °C
Мосты
облачно с прояснениями
4 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
4 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 2.3885
USD 2.212
RUB(100) 3.4401
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сем лазняў у вёсках закрылі Жыхары Вострава ў Касцяні мыцца не паехалі

27 октября 2018 10:35
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У Востраве, Сялявічах, Васілевічах, Мыславе, Партызанаўцы, Новадзявяткавічах і Сурынцы, як і планавалася, з пачаткам кастрычніка зачыніліся вясковыя лазні, што належаць ГУП ЖКГ.

Жадаючых памыцца з названых вёсак цяпер падвозяць у Сянькоўшчыну, Новадзявяткавічы і Касцяні. Аднак не ўсе вяскоўцы пагадзіліся з прапанаваным камунальнікамі маршрутам падвозу ў іншыя лазні.

У Востраве людзі да апошняга спадзяваліся, што іх лазню не закрыюць. З гэтай нагоды яны збіралі подпісы пад лістом да ўладаў. А 9 кастрычніка ў вёсцы прайшоў сход, на якім вяскоўцы зноў патрабавалі пакінуць ім лазню. Ехаць мыцца ў Касцяні за 20 з лішкам кіламетраў, як прапанавала ГУП ЖКГ, ніхто з вяскоўцаў не згадзіўся. Людзі раілі спецыялістам ЖКГ лепш наладзіць падвоз суседзяў мыцца да іх у вёску.

— Нічога не вырашылася на тым сходзе. Людзі казалі, каб пакінулі лазню, а яны людзей не чуюць і ў адказ сваё даводзяць. Пытанне пра нашу лазню застаецца ў падвешаным стане, — сказала ў размове з аўтарам гэтых радкоў былая касірка востраўскай лазні 14 кастрычніка. Але ні перад Днём маці, ні наогул у кастрычніку лазня ў Востраве ўжо не працавала.

Малюнак Яўгена Іванова

На мінулым тыдні карэспандэнт «ГС» звязаўся па тэлефоне з начальнікам участка лазневай гаспадаркі Слонімскага ГУП ЖКГ Алегам Клімовічам і пацікавіўся, як цяпер мыюцца жыхары вёсак, дзе зачынілі лазні, і што чакаць аматарам лазні ў Востраве.

— Мы ўжо праехалі адзін раз па запланаваным раней маршруце. Што да жыхароў Вострава, то тут пытанне з падвозам перагледзелі і будзем падвозіць іх мыцца ў лазню ў Міжэвічы, а не ў Касцяні. У Востраве лазня працаваць не будзе, — сказаў Алег Іванавіч 18 кастрычніка. А ў ня­дзелю, 21 кастрычніка, начальнік участка лазневай гаспадаркі ў размове з карэспандэнтам «ГС» канстатаваў, што ні з Вострава, ні з якой іншай вёскі людзі па вызначанаму маршруту мыцца ў мінулую суботу не паехалі — падвозіць не было каго.

Як мыцца ў хаце без выгодаў і водаправода
Калі два разы на месяц памыцца ў суседняй вёсцы для вас замала, нягледзячы на тое, што слонімскія ўлады вырашылі, што вам гэтага даволі, — прыйдзецца мыцца ў хаце. На дварэ ўжо позняя восень, а хутка зіма. Мыцца на вуліцы ў гэты час небяспечна для здароўя. Таму, калі вы жывяце, напрыклад, у хаце без выгодаў і водаправода ў старым Востраве, скарыстайцеся гэтай простай інструкцыяй.

Інструкцыя:

1. Грэеце адно вядро вады з калодзежа электрычным кіпяцільнікам, а паралельна на газавай пліце — вялікі чайнік.

2. Пакуль вада грэецца, у пакоі для мыцця рыхтуеце балею (ночвы), вядро з халоднай вадой, пустое вядро, кубак на 1 л альбо 0,5 л, мыла, шампунь, нацельную бялізну і г. д.

3. Гарачую ваду разводзіце з халоднай у пустым вядры, наліваеце крыху ў балею (ночвы), каб было там камфортна ся­дзець голым задам, сядаеце і пачынаеце мыцца, паліваючы сябе з кубка, калі вы адзін, альбо просіце паліваць вас жонку (мужа), сябра (сяброўку), дзяцей, унукаў і г.д.

4. Памыўшыся, апранаеце чыстую бялізну і г.д. і абавязкова мыеце падлогу ў пакоі, дзе мыліся самі альбо хто-небудзь, бо там пасля мыцця заўсёды мокра.

З лёгкай парай, шаноўныя бедныя вяскоўцы!

Адказ вяскоўцам на закрыццё лазні ў Востраве Слонімскім райвыканкамам

Адказ вяскоўцам на закрыццё лазні ў Востраве Слонімскім райвыканкамам

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание