Наверх
EUR 2.3169
USD 2.0352
RUB(100) 3.2365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На карце ападкаў можна паглядзець, ці пойдзе ў найбліжэйшы час у Слоніме дождж

29 октября 2018 15:35
511
Поделиться:
Яндэкс.Надвор'е пачало паказваць у Беларусі карту ападкаў. На карце відаць, дзе ў найбліжэйшы час пойдзе снег або дождж. Дзякуючы гэтаму карыстальнікі змогуць, напрыклад, паглядзець, накрые залева цэнтр горада ці абміне, піша "Наша Ніва".

Прагноз ападкаў разлічваецца на дзве гадзіны наперад па дзесяціхвілінных інтэрвалах: можна паглядзець, дзе будуць ападкі праз 10, 20, 30 хвілін і гэтак далей. На галоўнай старонцы сэрвісу выводзяцца папярэджанні, якія дапамагаюць зразумець прагноз, не адкрываючы карту: «Дождж пачнецца на працягу паўгадзіны» або, напрыклад, «У наступныя дзве гадзіны дождж са снегам не спыніцца».

Карта ападкаў не толькі дапамагае не патрапіць пад дождж — за ёй бывае цікава паназіраць. Напрыклад, можна паглядзець, за які час непагадзь дабіраецца ад Мінска да Магілёва ці высветліць, у які бок дажджавыя хмары рухаюцца часцей.

Для прадказанні ападкаў Яндэкс выкарыстоўвае спадарожнікавыя здымкі, якія атрымлівае кожныя некалькі хвілін. Нейронная сетка апрацоўвае фатаграфіі атмасферы, зробленыя з космасу, і прадказвае перамяшчэнні абласцей ападкаў.

Проста зараз жыхары Беларусі могуць убачыць карту ападкаў у дадатку Яндэкс для iOS і Android і на сайце yandex.ru/pogoda. У дадатку Яндэкс.Надвор’е карта запрацуе ў хуткім часе.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание