Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
2
Зельва
weather
2
Волковыск
weather
4
Мосты
weather
4
Дятлово
weather
4
Барановичи
weather
2
EUR 2.395
USD 2.1102
RUB(100) 3.1973
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

На сустрэчы ў бібліятэцы слонімскія вучні здзівілі пісьменніка Сяргея Чыгрына

1 ноября 2018 16:27
241
Поделиться:
У чацвер, 1 лістапада, у слонімскай бібліятэцы адбылася сустрэча школьнікаў з мясцовым пісьменнікам Сяргеем Чыгрыным.

На імпрэзе прысутнічалі вучні 9-х класаў слонімскай школы №2 разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы Галінай Іванаўнай Амяльковіч. Напачатку вядучая пазнаёміла вучняў з жыццёвым і творчым шляхам паэта і краязнаўца.

Сяргей Чыгрын распавядаў дзецям розныя цікавыя гісторыі, звязаныя са сваім творчым жыццём. Падчас размовы Сяргей Мікалаевіч назваў свае любімыя месцы Слонімшчыны і Зэльвеншчыны — Альбярцін, вёскі Кракотка і Сынковічы.

Падчас размовы выступоўца пацікавіўся, ці ведаюць школьнікі хоць адну беларускую песню. Вучні адказалі, што не ведаюць ні адной песні на беларускай мове, чым вельмі здзівілі слонімскага пісьменніка.Сустрэча скончылася пытаннямі вучняў і пажаданнямі ад Сяргея Мікалаевіча чытаць, ведаць і любіць беларускую літаратуру.

Обратите внимание
Scroll Up