Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

З пераносам слупа ў Ніжнім завулку ў Альбярціне ўзнікла пагроза водаправоду

1 ноября 2018 10:45
385
Поделиться:

Ніна Болцік распавядае пра сваю праблему

У рэдакцыю "ГС" патэлефанавала 77-гадовая пенсіянерка Ніна Болцік і папрасіла карэспандэнта прыехаць да яе ў Ніжні завулак, каб агалосіць узніклую праблему — з нядаўняга часу жанчына апасаецца за свой хатні водаправод.

Старая апора слупа пад плотам

На месцы Ніна Іванаўна расказала, што некалькі гадоў таму ў іх мікрараёне электрыкі памянялі на новыя электраслупы і лінію электраперадачы. Тады слуп, які стаяў каля яе хаты №9 у Ніжнім завулку акурат на закругленні дарогі, электрыкі перанеслі крыху далей. На старым месцы пры плоце засталася толькі апора слупка. Гэты бетонны слупок апоры з`яўляўся ўвесь гэты час своеасаблівай страхоўкай, якая абараняла ўчастак водаправода каля хаты Ніны Іванаўны ад наезду машын. Але нядаўна яго электрыкі дэмантавалі, бо мясцовыя аўтамабілісты паскардзіліся, што ён перашкаджае праезду. Водаправодны развод у тым месцы знаходзіцца на глыбіні не большай як на 10 см пад зямлёй, і наезд на яго любога цяжкага аўтамабіля пагражае сапсаваць падвод вады ў хату Ніны Іванаўны.

На гэтым месцы раней стаяў электрычны слуп

— Стары слуп прастаяў на гэтым месцы 60 гадоў і нікому не перашкаджаў праязджаць, — паказвае гаспадыня на месца, дзе раней стаяў слуп. — Навошта было новы слуп ставіць у іншым месцы?.. На гэтае пытанне мне ніхто не адказаў. А я ўжо і ў райвыканкаме на прыёме пабывала са сваёй праблемай, і начальнік РЭС сюды прыязджаў, казаў, што з іхняга боку ўсё зроблена правільна, а мне патрэбна цяпер вырашаць праблему бяспекі свайго водаправода праз водаканал. Але ў мяне няма грошай плаціць водаканалу, каб перарабляў водаправод, за які я ўжо заплаціла, калі праводзіла ў хату ваду. Няхай РЭС пераставіць новы слуп на старое месца і вынесе з майго ўчастка на вуліцу дрот агульнай лініі электраперадачы — і вырашыцца мая праблема з водаправодам.

Праблемнае месца водаправода пазначылі пакуль драўляным слупкам, каб машыны не наехалі

Ці магчыма цяпер пераставіць новы слуп на ранейшае месца і такім чынам вырашыць праблему пенсіянеркі, карэспандэнт «ГС» запытаўся па тэлефоне ў начальніка Слонімскага РЭС Юрыя Балкунца.

— Сёння за грошы ўсё магчыма. Але гэта цяпер не праблема РЭС, не наша праблема. Мы правялі замену электрасістэмы там згодна з праектам. Праблему бяспекі водаправода да хаты гаспадыні патрэбна вырашаць праз водаканал. Пра гэта я ўжо ёй казаў, — пракаментаваў са свайго боку сітуацыю начальнік Слонімскага раёна электрасетак.

Ніна Іванаўна паказвае на процілеглую ад яе хаты збочыну, за кошт якой можна пашырыць праезджую частку дарогі, але там — калодзеж сувязі

Ёсць яшчэ адзін варыянт вырашэння праблемы альбярцінскай пенсіянеркі — пашырэнне і добраўпарадкаванне праезджай часткі дарогі ў тым праблемным месцы.

— Яшчэ два гады назад начальнік ДЭП казаў, што насупраць маёй хаты сапраўды праблемны ўчастак дарогі, трэба падумаць, як гэтае месца добраўпарадкаваць… Да гэтай пары ўсё думае… Раней я з мужам, потым сын, унук тут кожны год раўчакі для адводу вады вясной капалі, каб не затапляла агарод. Улады кажуць, што ў іх грошай няма на добраўпарадкаванне нашага завулка. І ў мяне на гэта грошай няма, няма ўжо таксама сіл і здароўя, — сумна канстатуе былы слонімскі педагог з 37-гадовым стажам.

А праблема застаецца.

Scroll Up