Наверх
Слоним
пасмурно
-5 °C
Зельва
пасмурно
-5 °C
Волковыск
пасмурно
-5 °C
Мосты
пасмурно
-5 °C
Дятлово
пасмурно
-5 °C
Барановичи
пасмурно
-6 °C
EUR 2.9232
USD 2.5734
RUB(100) 3.3614
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Рэарганізацыя райспажыўгандлю па-мастоўску

2 ноября 2018 10:29
Поделиться:
Ужо год, як пасаду кіраўніка Мастоўскага райспажыўгандлю заняў Сяргей Пяцэвіч. Да гэтага ён узначальваў камбінат бытавога абслугоўвання і вызначыўся тым, што сфера бытавых паслуг у раёне скарацілася, а вызваленыя плошчы былі здадзены ў арэнду.

Без сумневу, раённую кааперацыю неабходна рэарганізоўваць. І на тое яе вымушаюць не толькі прыватнікі, але і больш буйныя канкурэнты, як «Еўраапт» ды іншыя.
У крамах распачаўся рамонт. Знешне яны сталі набываць больш прывабны выгляд. Вызваленыя плошчы пачалі здавацца ў арэнду. Асартымент тавараў, праўда, застаўся тым жа. Разам з аднаўленнем фасаду былі ўведзены змены ў працу прадаўцоў.

Найперш змяніўся рэжым работы гандлёвых кропак. Не толькі ў горадзе, але і ў буйных населеных пунктах раёна яны сталі працаваць да дзесяці гадзін вечара летам і да дзевяці — восенню і зімой. Адразу стала відавочна, што ў такі позні час крамы, асабліва вясковыя, наведваюць вінна-гарэлачныя пакупнікі. Аднак карэктывы не былі ўнесены. Распачаліся канфлікты прадаўцоў і кіраўніцтва. Вось адзін з іх.

У вёсцы Мікелеўшчына ў краме пасля скарачэння працавалі дзве прадаўшчыцы. Яны мясцовыя, працавалі тут болей за дзясятак гадоў. Да ўсяго ў прыдатак у іх ёсць свая гаспадарка, і яна патрабуе клопату. На пачатку новаўвядзення жанчыны адстаялі прыдатны для сябе графік працы: з дзевяці гадзін ранку да васьмі вечара. Аднак тое цягнулася нядоўга. Кіраўніцтва настойвала на агульнапрынятым графіку працы. Тады загадчыца магазіна і прадаўшчыца проста зволіліся ў адзін дзень. Сюды сталі ездзіць мастоўскія прадаўшчыцы. Паколькі праца грамадскага транспарту пакідае жадаць лепшага, то ў мастаўлянак узніклі праблемы з прыездам на працу, а яшчэ болей — з ад`ездам. Таму прапанаваны графік працы зверху агулам не вытрымліваецца. Крама стала працаваць да 18.00, а ў нядзелю — да паловы трэцяй дня. І зноў жа, ніхто не робіць ніякіх высноў.

Фота http://mosty.oblpo.by/

Наш канал в Telegram