Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімец стаў лепшым гульцом міжнароднага футбольнага турніру

2 ноября 2018 11:06
327
Поделиться:

Узнагароджанне слонімскай каманды

З 27 да 31 кастрычніка ў польскім горадзе Аструда праходзіў міжнародны турнір па футболе, у якім удзельнічалі каманды з Украіны, Літвы, Польшчы, Беларусі. Удала на турніры выступіла каманда ад касцёла Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Слоніме. Адзін з удзельнікаў слонімскай каманды, Артур Малафей, быў прызнаны лепшым іграком турніру.

У склад каманды ўвайшлі Артур Малафей, Раман Мяккі, Павел Рагацэвіч, Вячаслаў Рагацэвіч, Яўген Міхайлаў, Уладзіслаў Жыдзель і Ягор Клімуць.

Спачатку з лікам 6:0 слонімцы абыгралі каманду з Польшчы, а затым з разгромным лікам — 11:0 — украінскую каманду. З камандай акадэміі з Літвы лік пасля гульні застаўся роўным — 0:0.

Артур Малафей

Лепшым іграком турніру быў прызнаны слонімец Артур Малафей.

— Нашы дзеці змаглі паўдзельнічаць ў таварыскім матчы супраць акадэміі Аструды — гульня скончылася з лікам 1:0 на карысць слонімцаў, пасля чаго на алоўку польскага трэнера з акадэміі аказалася адразу тры гульцы са Слоніма. Праграма была настолькі насычанай, што дзеці паспелі з`ездзіць на экскурсію, схадзіць у 3D-кіно, наведаць басейн. Пры гэтым турнір праходзіў у заключны дзень перад ад`ездам, а да гэтага былі двухдзённыя трэніроўкі, якія праводзіў трэнер з акадэміі Аструды. Хочацца сказаць словы ўдзячнасці супольнасці Ośrodek Doskonalenia Nauczycieli Stowarzyszenia «Wspólnota Polska», — сказаў «ГС» прадстаўнік каманды Яўген Малафей.

Фота Яўгена Малафея

Scroll Up