Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Вучаніца стварыла блог пра Слонім і хоча запусціць анлайн-квест сярод школ горада

2 ноября 2018 14:47
244
Поделиться:
11-класніца сярэдняй школы №10 Марыя Кандакова стварыла і вядзе блог, прысвечаны Слоніму, пад назвай "Гэты горад навечна любімы". Аўтарка плануе, што яе праект зможа стаць пляцоўкай для анлайн-квесту сярод вучняў розных школ.

Марыя Кандакова

Праект удзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе блогаў, прысвечаных малой радзіме. Марыя адзначае, што ёй, як чалавеку, улюбёнаму ў свой родны ціхі і гасцінны горад, захацелася пазнаёміць са старажытным горадам над Шчарай усіх зацікаўленых гісторыяй Слоніма, яго славутасцямі і слыннымі жыхарамі.

На платформе, распрацаванай школьніцай, можна выдзеліць два блокі. Так, першы блок змяшчае шэсць прэзентацый і два відэафільмы пра наш горад. Другі блок — гульнявы. Яго наведвальнікі змогуць у рэжыме анлайн адказаць на пытанні віктарыны і пайграць у гульні. У некаторыя з іх можна пагуляць нават з сябрамі.

Праект Марыя распачала ў жніўні. Завуч дзясятай школы Ала Георгіеўна Казека ва ўсім дапамагала аўтарцы блогу.

Наогул праект Марыі разлічаны на вучняў 5-11-х класаў, але, як яна лічыць, ён можа зацікавіць і старэйшае пакаленне. У далейшым аўтарка збіраецца папаўняць як інфармацыйную, так і гульнявую частку. А таксама плануе запусціць анлайн-квест сярод школ горада.

Дапамагае Марыі ў творчасці і тое, што яна з`яўляецца экскурсаводам школы. Дарэчы, дзяўчына не першы раз удзельнічае ў падобных конкурсах і стварае блогі. Яна не раз станавілася пераможцам і лаўрэатам абласнога і рэспубліканскага этапаў конкурсаў. А сёлета Марыя стала лаўрэатам I ступені ў абласным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці «ТехнаІнтэлект», на якім паказала свой вэб-праект «Планета бяспекі».

З дыпломам. Фота sh10.by

Scroll Up