Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
2
Зельва
weather
2
Волковыск
weather
4
Мосты
weather
4
Дятлово
weather
4
Барановичи
weather
2
EUR 2.395
USD 2.1102
RUB(100) 3.1973
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

У Слоніме пабываў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў з рабочай паездкай

3 ноября 2018 9:29
313
Поделиться:

Фота Яўгена Валадашчука

Пытанні падрыхтоўкі да вялікай культурнай падзеі — 26-га Дня беларускага пісьменства — былі абмеркаваны падчас выязной нарады, што прайшла на Слонімшчыне, пад кіраўніцтвам старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.

У цэнтры ўвагі прысутных знаходзіліся важныя тэмы – падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, усталяванне помніка Льву Сапегу ў Слоніме, святкаванне 550-годдзя з’яўлення Жыровіцкай Божай Маці і 500-й гадавіны з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра.

У Cлоніме да верасня 2019 года будзе рэалізавана нямала мерапрыемстваў. Частка з іх тычыцца добраўпарадкавання раённага цэнтра. У прыватнасці, на набярэжнай канала Агінскага з’явіцца пешаходная сцежка з новым асвятленнем. Будуць адрамантаваны цэнтральныя вуліцы і прылеглыя да іх тэрыторыі. Добраўпарадкаванне закране шэраг жылых і сацыяльных будынкаў.

Дзень пісьменства, як адзначыў Уладзімір Краўцоў, Слонім павінен сустрэць у абноўленых выглядзе.

Обратите внимание
Scroll Up