Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
12 °C
Мосты
облачно с прояснениями
12 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
12 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.2609
USD 2.0494
RUB(100) 3.2096
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме сталі за журналістаў

5 ноября 2018 11:01
Поделиться:
З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі. У Слоніме да гэтай кампаніі далучыліся журналісты і работнікі "Газеты Слонімскай".

Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальнай справы супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.

7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, міжнародны аглядальнік кампаніі Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты «Белорусы і рынак» Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.

За «справай БелТА» сочыць сусветная супольнасць і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Таму сёння мы выказваем салідарнасць з журналістамі і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкаладна спыніць іх пераслед!

Да нашага голасу сёння далучаюцца многія міжнародныя арганізацыі.

5 лістапада — Станем за журналістаў!

Далучайся да кампаніі і ты — падзяліся інфармацыяй і выкажы салідарнасць на сваім рэсурсе ці ў сваёй сацыяльнай сетцы!

У рэдакцыі «Газеты Слонімскай»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание