Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

У Варакомшчыне адкрылі памятны камень пісьменніку Вячаславу Адамчыку

5 ноября 2018 16:52
162
Поделиться:

Каля каменя Вячаслава Адамчыка ў Варакомшчыне

3 лістапада ў Дзятлаўскім раёне прайшлі ўрачыстасці ў гонар беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка.

Выступае Валянцін Дубатоўка

Спярша ў Круцілавічах у актавай залі мясцовай школы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар выдатнага беларускага літаратара. Вёў урачыстасць Сяргей Каско, мясцовы настаўнік і краязнавец, які шмат высілкаў прыклаў для ўсталявання памятнага знаку.

Прысутнічалі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, работнікі якіх шмат зрабілі дзеля ўстаноўкі памятнага знаку.

На літаратурнае свята прыехалі прадстаўнікі абодвух пісьменніцкіх саюзаў.

Камень у гонар Вячаслава Адамчыка

Гучалі песні, прыгадвалася біяграфія і творы Вячаслава Адамчыка, нараджэнца гэтай зямлі. Выступілі сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў прафесар, літаратуразнавец Аляксей Пяткевіч, краязнавец і літаратар Сяргей Чыгрын, пісьменніца Леанарда Юргілевіч, кіраўнік абласной пісьменніцкай філіі Валянцін Дубатоўка, а таксама краязнавец, ветэран педагагічнай працы, адзін з першых ініцыятараў усталявання памятнага знаку Адамчыку Валеры Петрыкевіч. Спяваў ведамы лідскі бард Сяргей Чарняк.

Пасля была праведзена экскурсія па школьнай музейнай экспазіцыі, прысвечанай Вячаславу Адамчыку.

Цэнтральнай падзеяй дня стала адкрыццё памятнага знаку ў вёсцы Варакомшчына — менавіта ў гэтай мясціне нарадзіўся Вячаслаў Адамчык. Удзельнікі свята таксама скіраваліся да былой хаты пісьменніка, дзе ад нядаўнага часу размешчана інфармацыйная шыльда.

Хата, у якой нарадзіўся пісьменнік

Урачыстасці на Дзятлаўшчыне прайшлі ў сяброўскай беларускай атмасферы павагі да айчыннай культуры і творчасці Вячаслава Адамчыка.

Мемарыяльная шыльда на роднай хаце Вячаслава Адамчыка

Scroll Up