
У сераду, 7 лістапада, у Мінску Тыдзень моды (Belarus Fashion Week) распачаўся з паказу дзіцячага адзення.
У гэты дзень новыя калекцыі паказалі беларускія і замежныя брэнды. Дызайнеры падказалі бацькам, як дапамагчы сваім дзецям выбраць і стварыць гарманічныя вобразы для любой нагоды.
Як пісала «ГС», выхаванцы дзіцяча-моладзевага аб’яднання «Віта-Стайл» паказалі адзенне брэнда JennyLis дызайнеркі Лідзіі Барынавай.
Глядзіце фотарэпартаж слонімскага фатографа Канстанціна Чарнуцкага з паказу з удзелам слонімскіх мадэляў.