Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

8 ноября 2018 9:08
517
Поделиться:

Слонімскія ветэраны

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Слонімскія жанчыны знаёмяцца з харчовай праграмай

На фотаздымак, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, першай адгукнулася наша чытачка Ніна Лазар.

— На гэтым здымку я пазнала сваіх зямлячак з вёскі Глоўсевічы — Алену Пятроўну Казялецкую і Ніну Андрэеўну Котку. Яны працавалі на Глоўсевіцкай свінаферме колішняга саўгаса «Пераможац» і былі перадавікамі вытворчасці. Алены Пятроўны ўжо няма на гэтым свеце, а Ніна Андрэеўна яшчэ жыве, — расказала Ніна Уладзіміраўна.

Гераінь гэтага фотаздымка пазналі таксама іх землякі Наталля Андрэеўна Пясляк і Уладзімір Пятровіч Казялецкі, які адзначыў, што жанчыны працавалі свінаркамі разам з яго маці.

Фота з архіва «ГС»

Scroll Up