Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімец: «У амбратыпіі ёсць доля магіі»

8 ноября 2018 9:53
96
Поделиться:
З 9 лістапада да 8 снежня ў Мінску будзе праходзіць фотавыстава «Беларускі амбратып vol.2». На выставе будуць паказаны партрэты і нацюрморты, выкананыя ў старадаўняй тэхніцы мокрага калодыю — амбратыпіі, якой ужо больш за 160 гадоў. Усе працы будуць дэманстравацца ў арыгіналах упершыню.

Яўген Міхальчык. Фота ў тэхніцы амбратыпія

З гэтым відам фатаграфіі ў Беларусі працуюць усяго шэсць чалавек, якія жывуць у розных рэгіёнах. Чаму так мала? Без любові да гэтага складанага працэсу, як сцвярджаюць аматары, займацца ім немагчыма!

Адным з удзельнікаў выставы з`яўляецца Яўген Міхальчык са Слоніма. «ГС» распытала Яўгена, якога многія землякі ведаюць у першую чаргу як музыку, пра яго захапленне амбратыпіяй.

— Яўген, якія Вашыя працы будуць паказаныя на выставе ў сталіцы?

— Якія дакладна здымкі будуць на выставе ў маім выпадку, будзе вядома толькі ўвечары 8 лістапада, бо працэсам экспазіцыі ў залі займацца будзе арганізатар Дзмітрый Аз і ўсё будзе залежаць ад кампаноўкі.

Фота ў тэхніцы амбратыпія

— Чаму заняліся такой капрызнай тэхнікай, як амбратыпія?

— Усё проста — пабачыў прыклады работ, пабачыў працэс з`яўлення выявы, асабліва на этапе фіксацыі, — гэта не можа не захапіць. Доля магіі ў гэтым ёсць таксама — ніколі не ведаеш, што выдасць калодый у кожным канкрэтным выпадку.

— Асвойвалі гэтую тэхніку самастойна ці былі настаўнікі?

— Асвойваю самастойна, збіраючы ўрыўкавую інфармацыю, нешматлікія парады майстроў справы. Людзей, якія займаюцца такога кшталту фота, вельмі няшмат, і авалодаць такім майстэрствам даволі складана, асабліва ў нашых краях.

Фота ў тэхніцы амбратыпія

— Можаце коратка апісаць працэс?

— Амбратыпія — класічная шляхетная фатаграфія, у тэхніцы мокрага калодыю. Фатаграфічны працэс з`явіўся ў 1851 годзе і цягам другой паловы XIX стагоддзя набыў шырокі распаўсюд. У параўнанні з папярэдняй яму тэхнікай, дагератыпіяй, значна скараціўся час вытрымкі, што было зрадні рэвалюцыі фота. У якасці святлоадчувальных элементаў выступаюць галагеніды срэбра, а злучальнікам (фотаэмульсія) — калодый, вядомы раней як медычны клей. Раствор калодыю паліваюць на шкляную пласціну, даюць час яму ўзяцца, а потым на пэўны час апускаюць у раствор нітрату срэбра, таму мы можам мовіць «фота срэбрам». Пасля пласціна становіцца святлоадчувальнай, і ў нас ёсць хвілін дзесяць, каб зрабіць здымак і праявіць яго, пакуль калодый не стаў сухім. Менавіта таму завецца тэхніка «мокрага калодыю», і часам можна пачуць выраз «палароід XIX стагоддзя». Далей фіксацыя, прамыўка, сушка і лакіроўка.

Фота ў тэхніцы амбратыпія

— Дзе бралі неабходнае абсталяванне і сродкі для такога занятку?

— Выкарыстоўваецца камера вялікага фармату. Для разумення — такія вялікія, звычайна драўляныя, камеры з мехам, якія пакуль яшчэ можна часам знайсці ў продажы ўсялякага рарытэту. А вось з галоўнымі рэактывамі ў нас усё вельмі дрэнна (на прававым узроўні), і часам трэба шукаць выхад у суседніх краінах. Гэта, канешне, вельмі негатыўна адбіваецца на развіцці такога тыпу фатаграфіі ў нашай краіне.

— Наколькі дорага абыходзіцца такое захапленне?

— Можна сказаць — не танна. Даволі многа складнікаў, якія каштуюць пэўныя грошы і якія трэба яшчэ знайсці. Акрамя гэтага, вельмі значным элементам выступае святло. Яго патрэбна вельмі шмат, бо святлоадчувальнасць калодыю роўна прыкладна адзінцы (iso — 1), і спектр адчувальнасці — сіні, што, дарэчы, дае такі забыта-незвычайны выгляд блакітных вачэй — нібыта шкляных — на фота.

Фота ў тэхніцы амбратыпія

— Што здымаеце ў такой тэхніцы?

— Здымаць можна што заўгодна — партрэты, пейзажы, нацюрморты і іншае. Адзінае, што для пейзажнага фота, ды і ўвогуле «выязнога», патрэбна мабільная лабараторыя, бо, як мы памятаем, гэта, так бы мовіць, «палароід XIX стагоддзя», і ўсё працуе, пакуль пласціна калодыю мокрая. Мы маем толькі хвілін дзесяць, каб атрымаць выяву. Мой непасрэдны вопыт — партрэты і нацюрморты.

Яўген Міхальчык

— Людзей здымаць складана?

— Складанасць можа ўзнікаць з тым, каб трымацца нерухома час вытрымкі пад даволі моцным святлом, але гэта, як правіла, не з`яўляецца вялікай праблемай. Астатняе, як і ў звычайнай фатаграфіі: вобраз, сюжэт, makeup — вельмі значныя складнікі добрага фота.

— Чым адрозніваюцца фотаздымкі ад звычайных, знятых на лічбавыя камеры?

— Усім. Шляхетнасць, сапраўднасць, таямнічасць, эксклюзіўнасць. Можна многа як назваць, але лепш пабачыць.

P.S. Як абяцаюць арганізатары, увесь наступны год выстава «Беларускі амбратып vol.2» будзе перамяшчацца па Беларусі, па рэгіёнах, дзе жывуць аўтары і не толькі. Ра­зам з выставай плануецца правя­дзенне майстар-класаў, на якіх усе ахвотныя змогуць паглядзець, як нараджалася фатаграфія.

Scroll Up