Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Я даўно закаханая ў восень

8 ноября 2018 14:48
97
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

З нізкі "Восеньскія вершы"

Я даўно закаханая ў восень,

У жаўтавата-барвовае лісце,

У неба зорнага сінюю просінь

Ад дзяцінства, напэўна, калісьці,

Упрыгожаны лес вераснёвы,

Пракрычаў з неба клін жураўліны,

Павуцінне ляціць над палямі,

На балоце вакол журавіны.

Дуб-асілак, крыху задуменны,

Паміж дрэў, нібы ў казцы цудоўнай.

Нават ветрык, заўжды непаслушны,

Ля бярозы спыніўся шаноўнай,

А яна, так спакойна і сціпла,

Распляла залацістыя косы,

Сарамліва да долу паніклі

На галінках бліскучыя росы.

А рабіны-красуні нясмела

Чырваняць у каралях агністых…

Я да восеньскіх чар прыкіпела

І да цудаў яе прамяністых.

Scroll Up