Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
3
Мосты
weather
3
Дятлово
weather
3
Барановичи
weather
0
EUR 2.4045
USD 2.1222
RUB(100) 3.1867
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Дэпутатка паказала сваю дзейнасць

10 ноября 2018 11:49
333
Поделиться:

Ходнік каля дзіцячага садка ў Мастах

Амаль месяц таму назад каля дзіцячага садка №1, што побач з праездам між вуліцай Будаўнікоў і праспектам Міру, распачаўся рамонт ходніка. Састарэлае асфальтавае пакрыццё знялі ды паставілі знакі бяспекі. Праца на тым скончылася.

Гэта самы буйны дзіцячы садок у горадзе. Між іншым, яго загадчыца Таіса Навіцкая — дэпутат райсавета. У сваёй выбарчай праграме моцны націск зрабіла на тое, што будзе дамагацца замены абсталявання кухні. Хоць гэта яе наўпроставыя службовыя абавязкі, а не дэпутацкая дзейнасць. Паколькі Верасоўская выбарчая акруга падчас апошніх выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы была адзіная альтэрнатыўная ў раёне (па ёй вылучаўся незалежны кандыдат Зміцер Цеслянок), то ўчастковую выбарчую камісію ўзначаліў непасрэдны начальнік Навіцкай, старшыня аддзела адукацыі райвыканкама Ціхановіч.

Рамонт вуліцы ў Мастах зацягнуўся

Цяпер ранкам, калі дзетак вядуць у садок, цёмна. На тым участку агулам няма асвятлення. Да гэтай цемры прыбавіўся яшчэ ўчастак ходніка, па якім нельга прайсці. Сітуацыя жахлівая. І ў дадзены момант дэпутат не праяўляе ніякай ініцыятывы.

Неўзабаве наступіць зіма, якая створыць для дзетак і бацькоў яшчэ большыя праблемы. ЖКГ, якая займаецца тым пытаннем, як заўжды, знойдзе сваёй бяздзейнасці апраўданне, гэтак, як і дэпутатка.

Што ў камунальшчыкаў шмат праблемаў, сведчыць і такі факт: ужо другі тыдзень на стыку вуліц Гастэла і Якуба Коласа зняты ўчастак асфальтавага пакрыцця, агароджаны, але ніякіх дзеянняў па яго рамонце не бачна.

Scroll Up