Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
-2
Мосты
weather
-2
Дятлово
weather
-2
Барановичи
weather
-3
EUR 2.4287
USD 2.1411
RUB(100) 3.2684
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пераможцы фотаконкурсу «Дары восені» атрымалі прызы

15 ноября 2018 15:13
738
Поделиться:
У пятніцу, 9 лістапада, у краме «Рэпка» прайшло ўзнагароджанне пераможцаў фотаконкурсу «Дары восені», які праводзіла «Газета Слонімская».

Пераможцы конкурсу Ніна Алярынская, Кацярына Нікуліна, Данііл Варона былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад спонсара фотаконкурсу, крамы «Рэпка». Калектыў крамы «Рэпка» разам са спонсарам Наталляй Клышко ўручыў падарункі пераможцам і пажадаў ім добрага ўраджаю ў наступным годзе.

Першае месца ў фотаконкурсе заняла Ніна Алярынская за фотаздымак «Максімкаў першы ўраджай». Ніна Алярынская падзялілася сваімі ўражаннямі пра перамогу:

— Шчыра сказаць, неяк не чакалі, што зоймем першае месца. Раней падобнага ўраджаю гарбузоў не было. Гэта першы наш такі вялікі ўраджай.

Другое месца было прысвоена Кацярыне Нікулінай за лепшы фотаздымак «Дачныя дары».

— Мы з`яўляемся частымі пакупнікамі крамы «Рэпка». Прадаўцы заўсёды падкажуць, што лепш набыць для дачы ці добрага ўраджаю. Нашай дачы ўжо шэсць гадоў. Самае галоўнае — гэта жаданне, калі будзе жаданне, то ўсё атрымаецца. Не чакалі, што зоймем прызавое месца, — прызналася Кацярына Нікуліна.

Трэцяе месца дасталося Даніілу Вароне за фотаздымак «Бульбіна-волат».

— На самай справе перамогу чакалі. У гэтым годзе ў нас выдаўся вялікі ўраджай бульбы. Усім сямействам збіралі. Наша бульбачка ў выглядзе алімпійскага мішкі важыла 1 кг 100 грамаў, — распавёў Данііл.

Асаблівыя словы падзякі выказваем спонсару конкурсу Наталлі Аляксандраўне за прызы пераможцам.

Читайте также
Обратите внимание