
Магазін Нарасхват. фота masty.eu
Некалькі гадоў таму назад у цэнтры горада прадстаўнікі Сярэдняй Азіі адкрылі краму таннага адзення і абутку «Азамат». Яна адразу стала папулярнай сярод мастаўлян.
Аднак гандаль, асабліва прыватны, мае свае законы. На дзіва жыхарам горада, на месцы «Азамата» паўстала крама «Нарасхват». Асартымент тавару той жа ды тыя ж кошты. Тыя ж прадаўцы і той жа ўладальнік – ААТ «Базарбой».
З чым звязаныя такія змены, застаецца толькі гадаць. Ды мастаўлян тое не цікавіць — галоўнае, ёсць крама, дзе можна набыць неабходны тавар.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь