
Ілюстрацыйнае фота
Сталага веку кабета прыпаркавала свае «Жыгулі» (шасцёрку) каля дома ў завулку Рудаўскім. Машыну жанчына не замкнула, ключ запальвання пакінула ў замку ды пайшла адпачываць.
Тым скарыстаўся зламыснік. Ён завёў машыну ды паехаў у бліжэйшы дачны кааператыў. Там ён не справіўся з кіраваннем і пратараніў вароты аднаго з дачнікаў, пашкодзіў левае крыло аўтамабіля, пасля чаго вярнуў машыну на месца.
Ранкам жанчына звярнулася з заяваю ў міліцыю.
Аднак вінаватага шукаць не давялося. Мужчына сам звярнуўся ў міліцыю.
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь