Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.4175
USD 2.1254
RUB(100) 3.1964
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Мова і талерантнасць

16 ноября 2018 16:14
103
Поделиться:

У Слоніме падчас свята "Паланэз", 2018 год

Многія навукоўцы з года ў год сцвярджаюць, што мы, беларусы, талерантная нацыя, талерантныя людзі.

Талерантнасць — гэта цярпімасць да чужога светапогляду, ладу жыцця, паводзінаў і звычаяў.

Чаму ж думка пра талерантнасць старанна, як цвікамі, забіваецца ў галаву беларуса? Ці не спрыяе гэта знішчэнню беларускай мовы?

Асабіста я не супраць чужога ладу жыцця, паводзінаў і звычаяў. Калі ласка, беражыце свой лад жыцця, прытрымлівайцеся сваіх паводзінаў і звычаяў, але не разбурайце наша, не знішчайце яго.

Прыкрываючыся гуманным словам «талерантнасць», ворагі беларушчыны навязваюць беларусу абыякавасць.

Абыякавасць праяўляецца ў тым, што дзеці беларуса наведваюць чужую, не беларускамоўную школу, слухаюць чужыя, не беларускамоўныя песні, купляюць у крамах чужыя, не беларускамоўныя кнігі і газеты.

Паступова складваецца так, што беларус адмаўляецца ад свайго светапогляду, думае не сваёй галавой, а чужой, чужымі вачыма глядзіць на свет.

Талерантнасць і абыякавасць — розныя словы, яны маюць рознае значэнне. Талерантнасць не раўназначная абыякавасці, уступцы, паблажлівасці і патуранню.

Патуранне ніколі не даводзіць да дабра. Што, напрыклад, выйдзе, калі будзем падахвочваць свайго блізкага ці знаёмага да здзяйснення кепскіх учынкаў, не запалім перад ім чырвоны агонь святлафора? Падобныя адносіны, як кажуць, да дабра не давядуць.

«Чаго мы не зрабілі самі, таго я нашым не назваў бы», — сказаў старажытнарымскі паэт Авідзій.

Наша — тое, што створана на нашай беларускай зямлі на працягу доўгіх стагоддзяў нашымі бацькамі, дзядамі і прадзедамі, у тым ліку і мова. Пра гэта павінен помніць кожны беларус, завучыць як малітву.

Гэтым летам, нагадваецца, адзін вораг беларушчыны, звысоку паглядзеўшы на мяне, прамовіў з нейкай дзікай радасцю:

— Вашай мовы ўжо няма, не чуваць яе, даўно не існуе яна.

— А ад мяне ты якую мову чуеш? – запярэчыў я.

Ён зыркнуў, чмыхнуў, як узлаваны вожык, чырвоныя шчокі раздзьмуў.

Не чакаў адпору, прывык, каб пагаджаліся з ім, патуралі яму. Так, многія з маіх супляменнікаў, на жаль, у падобнай сітуацыі губляюцца і патураюць; пачуўшы чужую гаворку, у сваёй, уласнай дзяржаве ідуць на ўступку: пераключаюцца, пераходзяць на чужую мову. Ім здаецца, што страцяць сябра і нажывуць сабе незычліўца, ворага, не ўступіўшы. Страх трымае іх, ад`ядае ім душу, чарніць яе.

«Да чужога ахвочы, на сваё марнатраўны», — некалі выказаўся старажытнарымскі гісторык Саллюсцій.

Гэтыя словы адносяцца і да тых беларусаў, якія трацяць, марнуюць тое, што дасталося ім ад сівых часоў у спадчыну і тым самым радуюць, цешаць ворага беларушчыны, які звысоку, як пан, глядзіць на нас.

Яшчэ ў 1908 годзе народны паэт Беларусі Якуб Колас пісаў:

З нас нямала жартавалі,

Той нас крыўдзіў, гэты сек.

Годнасць нашую тапталі,

Ў нас заплёван чалавек.

Што праўда, то праўда. Штодня тапталі годнасць, асабліва тады, калі адбіралі, знішчалі мову, а хлуслівыя навукоўцы шапталі-нашэптвалі беларусу на вуха:

— Цярпі, будзь талерантны!

Хай святло навукі яснай

Заблішчыць, як сонца ўсход,

Няхай родным словам шчасна

Загаворыць наш народ, — жадаў сваім людзям Якуб Колас.

Шчасна — значыць шчасліва. Шчасця зычыў нам славуты пясняр. Шчасце, лічыў ён, прыходзіць толькі тады, калі народ трымаецца разам, годна і не верыць хлуслівым шаптунам.

Вывад

1. Кажучы пра талерантнасць, ворагі беларушчыны навязваюць беларусу абыякавасць.

2. Талерантнасць павінна быць узаемнай. У іншым выпадку гэта вядзе да разбурэння чужога светапогляду, знішчае яго лад жыцця, традыцыі і звычаі.

3. Ворагі беларушчыны нікуды не прапалі, не згінулі. Яны глядзяць на нас, ходзяць і размаўляюць з намі.

Для тых, у каго выкліча нязгоду мой вывад, прывяду прыклад.

Зайшоў у магазін і звярнуўся да маладых прадаўцоў на беларускай мове. У адказ адна з іх гучна засмяялася, праз імгненне гэты смех падхапіла і другая.

—Чаго смеяцеся? — запытаўся.

Яны сцішыліся, замаўчалі.

—Смех без прычыны — прыкмета дурачыная, — сказаў я і дадаў: — Беларуская мова вам не спадабалася?

Зноў маўчанне ў адказ.

Што ж выходзіць? Грамадзяне Беларусі, выхаваныя ў рускамоўных школах (тыя прадаўцы вучыліся ў школах горада Слоніма), ненавідзяць выхаваных у беларускамоўных школах грамадзян Беларусі (я нарадзіўся і вучыўся ў вясковай школе), якія помняць, што іх краіна называецца Беларусь.

Аляксей ЯКІМОВІЧ

Блог Слонімскага пісьменніка Аляксея Якімовіча — https://jakimovic.blogspot.com

Обратите внимание
Scroll Up