
Каля 17 гадзін у нядзелю 18 лістапада на АЗС у Ляхавічах вадзіцель SEAT Toledo забыў дастаць заправачны пісталет бензакалонкі з бака і пачаў рух. Вынік няўважлівасці — вырваная калонка, паведамляе "Ляхавіцкі веснік"
Вадзіцель быў цвярозы, ніхто не пацярпеў. На гаспадара аўтамабіля складзены адміністрацыйны пратакол. Яму таксама давядзецца кампенсаваць і нанесеную абсталяванню шкоду.