
Слонімскія жывёлаводы

Слонімскія вучні з настаўніцай
На фотаздымак, размешчаны ў мінулым нумары газеты, наша чытачка адгукнулася ў сацсетцы «Аднакласнікі».
— Гэта выхавальніца дзіцячага сада аграгарадка Шылавічы Ірына Іванаўна Ануфрэня, — напісала Галіна Кавалеўская (Жылінская).
Галіну Кавалеўскую (Жылінскую) чакае ў нашай рэдакцыі запрашальны квіток на спектакль Слонімскага драмтэатра «Тустэп на фоне чамаданаў», які пакажуць у нядзелю, 25 лістапада. Пачатак у 17.00.
Фота з архіва «ГС»
Рэтрафота

У слонімскім скверы, 1958 год
Гэты фотаздымак прынёс у рэдакцыю слонімец Пётр Серада.
На здымку, як паведаміў Пётр Фёдаравіч, стаіць яго брат Міхаіл Серада і Аляксей Аляксеевіч Капейкін са старэйшай дачкой Наталляй, якая сядзіць у калясцы і якой тады было паўтара года. А вось што за старонняя дзяўчынка побач з Аляксеем Капейкіным, Пётр Фёдаравіч не ведае. Магчыма, спадзяецца субяседнік, нехта яе пазнае.

Пётр Серада
Наконт таго, калі быў прыбраны помнік Сталіну ў гарадскім скверы Слоніма, Пётр Фёдаравіч дакладна адказаць не можа, а вось помнік Сталіну ў Мінску, як ён памятае, ліквідавалі ноччу ў верасні-кастрычніку 1961 года.
Сам Пётр Фёдаравіч нарадзіўся ў Слоніме, скончыў тут другую школу. Жыў у Азербайджане, скончыў Вольскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля быў слухачом Рыжскага вышэйшага авіяцыйнага вучылішча. Сем гадоў жыў у сталіцы Туркменіі Ашхабадзе, працаваў старшым інжынерам лётнага атрада. Пасля пераезду на радзіму выкладаў у Жыровіцкім тэхнікуме тэхнічную механіку, цеплатэхніку. Вялікі аматар падарожжаў, Пётр Фёдаравіч пабываў у многіх краінах свету, аб чым раней расказвала «ГС».
Паважаныя чытачы! Вы таксама можаце падзяліцца з намі сваімі старымі фотаздымкамі (адрас рэдакцыі: вул. Чырвонаармейская, 41).
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь