Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.4235
USD 2.1213
RUB(100) 3.204
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Пазнай сябе на фота

28 ноября 2018 9:05
764
Поделиться:

Слонімскія камбайнеры

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Слонімскія жывёлаводы

На фотаздымак, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнулася наша чытачка Людміла Марочка (Весялуха).

— На пярэднім плане — Таццяна Аляксандраўна Суцько, перадавая даярка саўгаса «Слонімскі», узнагароджана ў 1976 годзе ордэнам «Знак пашаны», а ў 1985 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Жыве ў вёсцы Новадзявяткавічы, — напісала ў «Аднакласніках» Людміла.

Яшчэ адна наша чытачка, Вольга Дубак (Лапко), пазнала на здымку абедзвюх даярак саўгаса, Таццяну Суцько і Любоў Хрэшчык.

— Любові Хрэшчык, на жаль, ужо няма з намі. У Новадзявяткавічах жыве яе сын Сяргей Хрэшчык, — напісала ў «Аднакласніках» Вольга.

Жыхарка Новадзявяткавічаў Галіна Мікалаеўна Маскалёва звязалася з намі па тэлефоне і расказала, што з колішнімі даяркамі мясцовай фермы Таццянай Суцько і Любоўю Хрэшчык яна калісьці пачынала працаваць і гэтыя жанчыны былі яе настаўнікамі ў працы. Галіна Мікалаеўна прызналася, што і цяпер працуе даяркай на ферме ў Новадзявяткавічах.

Людміла Марочка, Вольга Дубак і Галіна Маскалёва атрымаюць запрашальныя квіткі на дзве персоны кожны на спектакль Слонімскага драмтэатра «Вяселле дазваляецца», які пакажуць у нядзелю, 2 снежня. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Обратите внимание
Scroll Up