Наверх
EUR 2.3316
USD 2.0854
RUB(100) 3.2282
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Востраў чысціні» сярод акіяна праблем

30 ноября 2018 12:56
496
Поделиться:

Мастоўская крама «Верас»

На мінулым тыдні ў другой палове крамы «Верас», плошча якой год таму назад была зменшана ўдвая, распачаліся рамонтныя работы.

Некалькі рабочых ЖКГ на працягу трох дзён каля маючага паўстаць увахода ставілі апалубку. На тым праца спынілася. Зацікаўленым мастаўлянам рабочыя тлумачылі, што тут павінна адчыніцца крама па продажы бытавой хіміі «Востраў чысціні». Аднак праблема зусім не ў тым, што частка крамы маецца быць здадзена ў арэнду. Справа ва ўмовах гандлю ў самым «Верасе», а яшчэ большая — у мастоўскай кааперацыі.

З пачаткам рамонтных работ стала вядома, што праца крамы падоўжваецца з 20 да 22 гадзін. Прычым у змену працуе адна прадавачка, без перапынку на абед. Няцяжка падлічыць, колькі гадзін у месяц мусіць адпрацаваць жанчына, калі рабочы дзень складае 14 гадзін.

На дадзены момант ацяпленне ў краме з мэтаю эканоміі адключана. Між іншым, гэта на сённяшні дзень датычыць усіх крамаў кааперацыі ў раёне. Прадавачкі іншых крамаў горада распавядалі, што з 1 снежня скарачаюцца пасады грузчыкаў і прыбіральшчыц. Іх працу павінны будуць выконваць самі прадаўцы: прыбіраць краму, прымаць, насіць і раскладваць тавар ды яшчэ выконваць свае непасрэдныя абавязкі — абслугоўваць пакупніка.

З усімі гэтымі пытаннямі карэспандэнт «ГС» звярнуўся да старшыні мастоўскай кааперацыі Сяргея Пяцэвіча. Ён напачатку пагадзіўся на пяціхвілінную гутарку, але важкія пытанні змусілі яго правесці гадзінную аўдыенцыю.

Па ўсіх вышэйзгаданых праблемах слушнага адказу не было. Былі показкі пра клопат пакупніка, які ў 21 гадзіну ідзе ў краму вядома па які тавар. А на пытанне, ці быў загад на адмену папярэдняга, які ўнармоўваў працу крамаў горада і раёна на летні і зімовы час, карэспандэнт «ГС» пачуў такі адказ: «Камерцыйная тайна».
Заўважым, што ранейшым загадам рэгламентавалася праца гандлёвых устаноў у летні перыяд да 22 гадзін, а ў зімовы — да 21.00.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание