Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.4175
USD 2.1254
RUB(100) 3.1964
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Слонімскі раён па заробках апусціўся на 9-е месца ў вобласці

4 декабря 2018 15:07
280
Поделиться:

Фото pixabay

Намінальны налічаны заробак працаўнікоў Слонімскага раёна за кастрычнік, паводле Белстата, склаў 757,5 рублёў. Гэта на 28 рублёў больш, чым у верасні.

Нягледзячы на тое, што кашалькі слонімцаў, як сцвярджае афіцыйная статыстыка, пацяжэлі, у рэйтынгу заробкаў сярод 17 раёнаў Гродзенскай вобласці ў кастрычніку Слонімскі раён апусціўся з 8-га месца на 9-е.

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram

Слонімцаў па заробках апераджае Астравецкі (974,4 руб.), Гродзенскі (902 руб.), Смаргонскі (828,2 руб.), Бераставіцкі (817 руб.), Ваўкавыскі (815,9 руб.), Лідскі (798,1 руб.), Шчучынскі (782,3 руб.) і Ашмянскі раёны (770,6 руб.).

Да сярэднеабласнога ўзроўню заробкі ў Слонімскім раёне панізіліся з 87,1% да 85,6%. Намінальны налічаны заробак у вобласці ў кастрычніку склаў 885,3 рубля, у краіне — 999,7 рубля.

У сярэднім у месяц у 2018 годзе на Слонімшчыне ў эканоміцы быў заняты 25 481 чалавек.

На канец кастрычніка было зарэгістравана 113 беспрацоўных слонімцаў. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае 0,4%.

Обратите внимание
Scroll Up