Наверх
EUR 2.2624
USD 2.0225
RUB(100) 3.2039
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Камера бачыць усё, але не бачыць, чаму людзі ідуць красці

5 декабря 2018 12:39
385
Поделиться:

Жанчыны, якія падазраюцца ў крадзяжы абутку ў Мастах. Скрыншот з відэа. фото: www.s13.ru

На сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама былі змешчаны выявы жанчын, якія скралі дзіцячы абутак у адной з крамаў у Мастах. Іх пазнала загадчыца крамы ў Івацэвічах Брэсцкай вобласці.

Па пярэдніх звестках, жанчын затрымалі баранавіцкія міліцыянеры. Наколькі яны здзейснілі тое злачынства, пакажа следства.

Відэаназіранне ў Мастах працуе спраўна. У недалёкім мінулым у цэнтральным аддзяленні пошты па вуліцы Савецкай здарыўся падобны выпадак. Жанчына, якая разлічылася за паслугі і якой у той час патэлефанавалі, сышла ды пакінула сваю тэчку з грашыма. Наступная кліентка забрала адтуль грошы ды сышла. Разява апамяталася і звярнулася ў міліцыю.

Відэакамеры дапамаглі выявіць нячыстую на руку жанчыну. На што яна разлічвала, браўшы чужое пад відэакамерамі, можна толькі здагадвацца.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание