
Мужчынскі калектыў

Слонімскія камбайнеры
На фотаздымак камбайнераў, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнуўся наш чытач Аляксандр Молаш.
— Крайні злева на здымку стаіць Сцяпан Юльянавіч Утлік, камбайнер калгаса «1 Мая». Яго ўжо даўно няма сярод жывых. З сынам Сцяпана Юльянавіча я вучыўся ў Сянькоўшчынскай школе. Другі на здымку — Аляксандр Канстанцінавіч Утлік. Ён не сваяк Сцяпана Юльянавіча, проста прозвішча аднолькавае, таксама камбайнер гэтага ж калгаса. Ён жыў адзінокім і таксама даўно ўжо памёр. Хто стаіць справа на здымку — не пазнаю. Магчыма, гэта хтосьці з калгаснага начальства, — расказаў Аляксандр Лявонцьевіч.
Аляксандр Молаш атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра «Вось табе і гоцаца», які пакажуць у нядзелю, 9 снежня. Пачатак у 17.00.
Фота з архіва «ГС»
Перепечатка материалов GS.BY возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь