
У Слоніме распачалася падрыхтоўка да навагодніх і калядных святаў. На цэнтральнай плошчы ўжо ўсталявалі ёлку, якую засталося толькі ўпрыгожыць. Каля некаторых школ і прадпрыемстваў таксама сталі з`яўляцца навагоднія інсталяцыі.
У двор ліцэя, напрыклад, прыляцелі чырванагрудыя снегіры. Змайстравала яркіх птушак выхавацельніца Таццяна Рампала.
— Птушак зрабіла са звычайных нітак, — распавяла Таццяна Аркадзьеўна карэспандэнту «ГС».
Разам з беласнежнымі аленямі снегіры ствараюць святочную атмасферу і надаюць радасны настрой не толькі вучням і працаўнікам ліцэя, але і прахожым.

о