Наверх
EUR 2.3142
USD 2.0759
RUB(100) 3.2154
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як дзеці ў Слоніме супраць Сталіна змагаліся

5 декабря 2018 11:14
146
Поделиться:
Выйшаў 11-ы сёлетні нумар электроннага краязнаўчага бюлетэню «Слонімскі край».

Пачынаецца нумар з успамінаў слонімца Вячаслава Сцяпуры пра тое, як у дзіцячыя пасляваенныя гады ён з такім ж 12-гадовымі слонімскімі хлопцамі распаўсюджвалі ў горадзе антысавецкую літаратуру. Успаміны Сцяпуры ў 1998 годзе запісаў на дыктафон гісторык і журналіст Сяргей Ёрш, які і з`яўляецца аўтарам гэтай публікацыі.

Сяргей Ёрш таксама прапануе чытачам свае артыкулы «Ліставанне паэта Анатоля Іверса з рэдакцыяй часопіса «Калосьсе»» і «Аляксандр Гваньіні пра Слонім у другой палове XVI стагоддзя».

«19 верасня 1998 года слонімскі «Камунальнік» атрымаў гістарычную перамогу над мінскім «Дынама» — 1:0», — згадвае Сяргей Ёрш сваю публікацыю пра тую падзею 20-гадовай даўніны ў «Газеце Слонімскай».

Пра стварэнне тэматычнай старонкі «Бацькаўшчына» і яе змест у слонімскай раённай газеце «За перамогу камунізму» піша яе колішні вядучы і аўтар Сяргей Чыгрын. Ён жа з`яўляецца аўтарам публікацыі пра масавую калектывізацыю на Слонімшчыне 70 гадоў назад.

Пра тое, як пілі піва ў Слоніме 100 гадоў таму, распавядае ў сваім артыкуле Генадзь Гурскі. Гэтая тэма нават праілюстравана фотаздымкамі нямецкіх салдат з куфлямі піва ў руках 100-гадовай даўніны. Яшчэ на старых здымках у гэтым нумары можна паглядзець, як 100 гадоў таму зімой людзі хадзілі па лёдзе канала Агінскага, а рыбакі лавілі там рыбу.

У раздзеле «Хроніка» цікаўны чытач даведаецца пра нядаўні прыезд у Новадзявяткавічы Альфрэда Слізня і пра тое, што ў наступным годзе «Белпошта» выдасць марку, прысвечаную Слоніму.

Нумар атрымаўся змястоўным. А пачытаць яго можна тут.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание