Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
1
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.4175
USD 2.1254
RUB(100) 3.1964
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Альбярцін не атрымае на рамонт грошай з рэспубліканскага бюджэту — Міністэрства культуры і Слонімскі райвыканкам адказалі Віктару Марчыку

7 декабря 2018 15:47
454
Поделиться:

Палац Пуслоўскіх у Альбярціне

Адказ з названых дзяржаўных інстытуцый быў дадзены на ліст грамадскага актывіста з просьбай знайсці сродкі на тэрміновую рэстаўрацыю палаца Пуслоўскіх у Альбярціне.

Віктар Марчык

З пісьма за подпісам намесніка міністра культуры С. Шарамецьева вынікае, што комплекс былой сядзібы «Альбярцін» не ўключаны ў «Пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый «0», «1», «2», выдаткі на захаванасць якіх могуць фінансавацца за кошт рэспубліканскага бюджэту. Далей аўтар пісьма адсылае адрасата з пытаннем фінансавання работ па захаванні палаца Пуслоўскіх да мясцовых уладаў.

«Штогод за кошт бюджэтных асігнаванняў і ўласных сродкаў філіял «Маладзёжны цэнтр вольнага часу ДУК «Слонімскі цэнтр культуры адпачынку» (установа, якая цяпер займае палац Пуслоўскіх. — М.К.) праводзіцца бягучы рамонт будынка.

У 2014 годзе выраблена праектна-каштарысная дакументацыя на аб`екце «Капітальны рамонт даху фасада будынка Дома культуры Моладзевага цэнтра вольнага часу» па адрасе: г.Слонім, вул. Калгасная, 4.

З мэтай паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы і правядзення рамонтных работ у 2017-2018 годзе ДУК «Слонімскі цэнтр культуры адпачынку» прымаў удзел у праграме трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2014-2020 з праектам «Стварэнне культурна-гістарычнага і экалагічнага цэнтра на базе паркава-сядзібнага комплекса Пуслоўскіх».

У кастрычніку 2018 года пададзена заяўка для ўдзелу ў конкурсе экалагічных ініцыятыў у рамках праекта «Далучэнне грамадскасці, экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з праектам «Развіццё экалагічнага турызму ў паркава-сядзібным комплексе Пуслоўскіх з дапамогай тэхналогіі сацыякультурнай дзейнасці».

Таксама ў лістападзе 2018 года накіравана заяўка для ўдзелу ў конкурсе грантаў «Пасольскі фонд культурнай спадчыны ў рамках праекта «Новае жыццё векавой сядзібы Альбярцін». Праект будзе накіраваны на захаванне сядзібы Пуслоўскіх, правядзенне рэстаўрацыйных работ, што будзе спрыяць уключэнню аб`екта ў сацыякультурную дзейнасць, эканамічнаму і турыстычнаму развіццю рэгіёна.

Такім чынам, з боку Слонімскага райвыканкама прымаюцца ўсе магчымыя меры для ўратавання паркава-сядзібнага комплексу Пуслоўскіх», — гаворыцца ў адказе са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Кацярыны Руткоўскай.

Як бачна з адказу мясцовых уладаў, вакол палаца Пуслоўскіх кіпіць дзейнасць. Ва ўсякім разе, на паперы. Застаецца толькі дачакацца рэалізацыі агучаных праектаў на справе ды спадзявацца, што львы знакамітага італьянскага скульптара каля палаца Пуслоўскіх да таго часу не рассыплюцца ў друз.

Фота з архіва «ГС»

Мікола КАНАНОВІЧ Фота з архіва «ГС»

Обратите внимание
Scroll Up