Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
14 °C
Зельва
облачно с прояснениями
14 °C
Волковыск
небольшая морось
11 °C
Мосты
небольшая морось
11 °C
Дятлово
небольшая морось
11 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
13 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Усе людзi нараджаюцца свабоднымi i роўнымi ў сваёй годнасцi i правах…» тры гісторыі

10 декабря 2018 9:01
Поделиться:
Сёлета Сусветны дзень правоў чалавека супадае з 70-годдзем прыняцця 10 снежня 1948 года ў Парыжы «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».

У загаловак гэтага артыкула ўзяты словы з першага параграфа «Усеагульнай дэкларацыі…». Усяго там 30 параграфаў, у якіх прадстаўнікі Арганізацыі Аб`яднаных Нацый (у тым ліку і прадстаўнікі Беларусі) выказалі 70 гадоў таму задачу, да якой мусяць імкнуцца ўсе народы і ўсе дзяржавы планеты. А менавіта, каб яны «iмкнулiся шляхам асветы i адукацыi садзейнiчаць павазе гэтых правоў i свабод i забеспячэнню, шляхам нацыянальных i мiжнародных прагрэсiўных мерапрыемстваў, усеагульнага i эфектыўнага прызнання i ажыццяўлення iх як сярод народаў дзяржаў — членаў арганiзацыi, так i сярод народаў тэрыторый, што знаходзяцца пад iх юрысдыкцыяй».

Права на працу
Мы ўспомнім сёння адно з самых фундаментальных правоў чалавека, прапісанае ў параграфе 23 «Усеагульнай дэкларацыі…», і вельмі актуальнае ў сучаснай Беларусі — права на працу.

«1. Кожны чалавек мае права на працу, на свабодны выбар работы, на справядлiвыя i добрыя ўмовы працы i на ахову ад беспрацоўя.
2. Кожны чалавек, без якой-небудзь дыскрымiнацыi, мае права на роўную аплату за роўную працу.
3. Кожны, хто працуе, мае права на справядлiвую i здавальняючую ўзнагароду, якая забяспечвае вартае чалавека iснаванне для яго самога i яго сям`i, i дапаўняецца, пры неабходнасцi, iншымi сродкамi сацыяльнага забеспячэння.
4. Кожны чалавек мае права ствараць прафесiянальныя саюзы i ўступаць у прафесiянальныя саюзы для аховы сваiх iнтарэсаў»
— так гучыць гэты параграф у дэкларацыі.

А цяпер некалькі гісторый пра тое, як гэтае права рэалізуецца ў нашай краіне.

Уладзімір Яўхута

Адсудзіў заробак — звольнілі з працы — аднавіўся на працы праз суд
Так сёлета здарылася з вартаўніком калгаснай фермы Уладзімірам Яўхутам, якога звольнілі з працы ў КСУП «Міжэвічы» быццам бы за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Як лічыць Уладзімір, калгаснае начальства такім чынам адпомсціла за тое, што ён адсудзіў у гаспадаркі 2 тысячы рублёў недаплачанага заробку за мінулы год, адстаяў у судзе сваё права на «справядлiвую i здавальняючую ўзнагароду».

Аднак калгасны вартаўнік зноў вымушаны быў звяртацца ў суд, каб аспрэчыць незаконнае звальненне з працы, і суд абавязаў КСУП «Міжэвічы» Слонімскага раёна ўзнавіць Уладзіміра на працы, выплаціць яму заробак за вымушаны прагул і пастанавіў лічыць несапраўдным запіс у працоўнай кніжцы пра звальненне.

— Я выйграў суд таму, што ў гэтай сітуацыі праўда была цалкам на маім баку, а мае інтарэсы ў судзе прадстаўляў кваліфікаваны юрыст з прафсаюза РЭП. Суддзя схіліла бакі да міравога пагаднення. Вынікам гэтага суда я задаволены, — пракаментаваў тады карэспандэнту «ГС» судовае рашэнне Уладзімір Яўхута.

Не заўсёды, аднак, беларускія працаўнікі могуць адстаяць свае правы ў раённым судзе. І тады самыя настойлівыя з іх пачынаюць класічную судовую цяжбу па інстанцыях.

Андрэй Стрыжак

Пасля беларускіх судоў — у Камітэт ААН па правах чалавека
Гэты шлях нядаўна прайшоў актывіст прафсаюза РЭП з Гомельшчыны Андрэй Стрыжак, паведамляе сайт http://spring96.org.

У Камітэце ААН па правах чалавека прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказванне меркавання, піша «Гомельская вясна».

Цяпер беларускі ўрад абавязаны выплаціць на карысць актывіста ўсе панесеныя па справе выдаткі, уключаючы кампенсацыю, афіцыйна апублікаваць дадзенае рашэнне на рускай і беларускай мовах і на працягу 180 дзён паведаміць Камітэту аб яго выкананні.

А пачалося ўсё 3 ліпеня 2012 года ў афіцыйны Дзень Незалежнасці. Тады Андрэй Стрыжак заявіў у цэнтральнай частцы Рэчыцы мірны сход, падчас якога хацеў звярнуць увагу грамадскасці і пратэставаць супраць пераследу незалежнага прафсаюза на «Граніце». Мясцовыя чыноўнікі забаранілі прафсаюзнаму актывісту публічна казаць пра пераслед незалежнага прафсаюза. Падача скаргаў у беларускія суды выніку не прынесла — усе судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд, адмовіліся прызнаць факт парушэння яго правоў.

Андрэй Стрыжак адзначыў, што ў яго выпадку была праведзена класічная стратэгічная цяжба, накіраваная як на змену заканадаўства, так і практыкі яго прымянення. Ён будзе дамагацца выканання прынятага рашэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, канстатуе ПЦ «Вясна».

Міхаіл Сашко

Слесар — беспрацоўны — дарожны рабочы — беспрацоўны — часовы рабочы — беспрацоўны
У загалоўку апошняй гісторыі пазначаны працоўны шлях актывіста прафсаюза РЭП са Слоніма Міхаіла Сашко пачынаючы з красавіка 2016 года і па сённяшні час.

Не ўсім, на жаль, можа дапамагчы і Камітэт па правах чалавека ААН. З Міхаілам якраз такі выпадак. У красавіку 2016 года яго праз суд звольнілі з пасады слесара па рамонце газавага абсталявання шостага разраду Слонімскай КПФ па фармальных, на думку Міхаіла, прычынах ды, на той час, за тры гады да выхаду на пенсію.

Міхаіл прайшоў усе судовыя інстанцыі ў Беларусі, звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека, але і там яго скаргу пакінулі без задавальнення.

Пасля звальнення з КПФ Міхаіл Сашко доўга шукаў працу, а сёлета папрацаваў у
ДРБУ №119 КУП «Гроднааблдарбуд» ды ў Слонімскім ПМС абкошваў канавы, а цяпер зноў беспрацоўны.

Не заўсёды і не ва ўсіх атрымліваецца адстаяць свае правы. Але ў адрозненне ад многіх нашы героі Уладзімір Яўхута, Андрэй Стрыжак і Міхал Сашко хаця б умеюць гэта рабіць.

Фота з архіва «ГС» і з сайта spring96.org

Наш канал в Telegram