Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3903
USD 2.1064
RUB(100) 3.2768
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

  Сланімчанкі пабіліся ў «Салюце» ў чарзе па масла — чым мы жылі 20 гадоў таму

14 декабря 2018 16:32
425
Поделиться:
"ГС" пагартала старыя падшыўкі і ўспомніла, што хвалявала нашых землякоў і чым яны жылі роўна 20 гадоў таму — з 10 да 16 снежня 1998 года. Прапануем і нашым чытачам на гэтай своеасаблівай машыне часу перанесціся ў мінулае.

У краіне людзі былі незадаволеныя эканамічнай палітыкай урада і выходзілі мітынгаваць, як, напрыклад, у Гродне. «Кепска жывем, але добра спяваем» — запэўнівалі героі «ГС», нумар якой выйшаў напрыканцы 1998 года.

У Мастах на той час складалі спісы, па якіх сем`ям прадаюць толькі па 1 кг цукру і 300 грамаў масла.

А тым часам у магазіне «Салют» у Слоніме ў чарзе па сметанковае масла пабіліся дзве жанчыны.

— Што гэты вы, як свіння ў агарод, улезлі ў чаргу? — не прамінула сказаць сланімчанка сваёй зямлячцы, якая заняла чаргу па масла перад ёй.

— Закрый свой рот, карова! У мяне пасведчанне, і я маю права займаць чаргу за пятым чалавекам, — апелявала пакупніца.

— Я маю тры такія пасведчанні, аднак стаю ў чарзе, як і ўсе! Ты пакажы сваё! — не сунімалася пакрыўджаная.

У адказ убачыла… кукіш.

Дарэчы, у той дзень у чарзе па масла стаяла каля 96 слонімцаў, падлічыў наш карэспандэнт. А дзве гаспадыні, што паспрачаліся, пасля валтузні збеглі, пачуўшы, што нехта выклікае міліцыю.

Не толькі ў чэргах у крамах з пустымі паліцамі людзі раздражняліся і станавіліся злоснымі. Уражвае зводка здарэнняў за тыдзень.

• Напрыклад, у вёсцы Клепачы Слонімскага раёна 17-гадовы палявод падпаў пад падазрэнне ў тым, што задушыў 92-гадовага жыхара вёскі.

• З Мінскага тракта з нажавымі раненнямі ў бальніцу даставілі адразу дваіх чалавек — мужчына ўдарыў нажом сваю жонку, якая была пад мухай, а ў другім выпадку слонімца парэзала ўжо жонка.

• Яшчэ аднаго слонімца — вартаўніка дыска-бара «Оскар» — нажом параніў адзін з наведвальнікаў.

• На тэрыторыі МПМК-164 знайшлі труп маладога мужчыны.

• На тым тыдні 20-гадовай даўніны ў Слонімскім раёне здарыліся дзве аўтамабільныя аварыі, у якіх пацярпелі веласіпедысты. Магчыма, з увядзеннем флікераў такіх аварый сёння здараецца менш.

А вось некаторыя свае пазіцыі наш горад, здаецца, не здаў і пасля 20 гадоў. Так, у Слоніме ўзору 1998 года няма ніводнага беларускамоўнага класа, з болем у сэрцы згадваў слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч. Да цяперашняга часу ў гэтым плане амаль нічога не змянілася, бо і сёння былы настаўнік роднай мовы Аляксей Якімовіч з горыччу і болем канстатуе падобныя факты, запісваючы іх у свой блог.

А вось дзеткі, фотаздымкі якіх даслалі ў рэдакцыю Сяргей Джылілаў, Аляксандр Троцкі, Андрэй Утлік і Валянціна Казлоўская, сёння ўжо зусім дарослыя і, магчыма, маюць сваіх такіх жа нашчадкаў.


Нас было заўважна больш 20 гадоў таму: у Слоніме ў 1998 годзе пражывала 53 тысячы чалавек, у раёне — 23 600. Сёння гэтыя лічбы недацягваюць адпаведна да 50 і 15 тысяч.

Тады слонімцы былі яшчэ мільянерамі, а Нацбанк Беларусі з 1 снежня 1998 года ўвёў у абарачэнне купюру наміналам

500 000 рублёў.

Сёння ў кашальках маем капейкі, а ў вочы 500-рублёвую купюру мала хто з нас  бачыў. Ад прадуктаў у магазінах трашчаць паліцы. Праўда, не заўсёды маем іх за што купіць.

ПРАГЛЯДЗЕЦЬ №50 (79) ГАЗЕТЫ МОЖНА ПА СПАСЫЛЦЫ

Читайте также
Обратите внимание