Наверх
Слоним
переменная облачность
12 °C
Зельва
переменная облачность
12 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
12 °C
Мосты
переменная облачность
12 °C
Дятлово
переменная облачность
12 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 3.0414
USD 2.5658
RUB(100) 3.4205
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сланімчанку ўзнагародзілі ордэнам Маці

14 декабря 2018 10:11
Поделиться:

Фото "СБ Беларусь Сегодня"

Шматдзетная жыхарка Слонімскага раёна Валянціна Хімерык узнагароджана ордэнам Маці. Адпаведны ўказ прэзідэнт краіны падпісаў 12 снежня.

Карэспандэнт «ГС» патэлефанавала Валянціне Пятроўне і павіншавала яе з такой дарагой узнагародай. Як расказала субяседніца, са сваім мужам Дзмітрыем Генадзьевічам яны выхавалі пецярых дзяцей.

Старэйшаму Максіму 17 гадоў, ён студэнт Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, будучы інжынер. Дачка Вольга — дзевяцікласніца Азярніцкай сярэдняй школы. 10-гадовы Аляксей ходзіць у чацвёрты клас, 8-гадовы Міхаіл — у другі. А самаму малодшаму, Уладзіславу, тры гадкі, ён наведвае дзіцячы садок.

— Дзеці вучацца нядрэнна, хто лепш, хто горш. Вольга — актывістка, любіць удзельнічаць ва ўсіх школьных мерапрыемствах. Хлопчыкі больш надзяляюць увагі спорту. Галоўнае, каб усе дзеці жылі ў міры і згодзе, клапаціліся адзін пра аднаго і былі здаровымі, — адзначыла маці.

Валянціна Пятроўна працуе дыспетчарам у КСУП «Драпава», а Дзмітрый Генадзьевіч — у будаўнічай брыгадзе.

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей таксама ўзнагароджана хатняя гаспадыня з Ліды Людміла Курыловіч, работніца сектара аховы службы бяспекі інфармацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Мастоўдрэў» Алена Нікіціч, аператар машыннага даення вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Крэва» Смаргонскага раёна Алена Сымановіч, работніца гімназіі №1 імя К.Каліноўскага г. Свіслачы Ала Шарык і кантралёр якасці ў вытворчасці вырабаў з сінтэтычных нітак сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Контэ Спа» г. Гродна Вольга Жук.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание