Наверх
EUR 2.3094
USD 2.0625
RUB(100) 3.2251
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме памерла дачка заснавальніка краязнаўчага музея Іосіфа Стаброўскага

15 декабря 2018 21:26
448
Поделиться:
У Слоніме 12 снежня не стала Дзіляры Іосіфаўны Смірновай, дачкі заснавальніка Слонімскага раённага краязнаўчага музея, калекцыянера, вынаходніка, гісторыка, археолага, вайскоўца Іосіфа Стаброўскага (1870-1968).

Іосіф Стаброўскі з жонкай Эльмірай і дачкой Дзілярай. Фота racyja.com

Дзіляра Іосіфаўна Смірнова апошнім часам жыла на Камсамольскай вуліцы ў Слоніме.

Яна нарадзілася ад другога шлюбу Іосіфа Стаброўскага, калі ва ўзросце 61 года ён ажаніўся другі раз — з Эльмірай Байрашэўскай, якая была маладзейшая за яго на 37 гадоў.

Дзіляра вучылася ў першай беларускай школе, скончыла Слонімскае медвучылішча. У Крыме, куды выехала пасля смерці бацькі ў 1968 годзе, працавала медработнікам у санаторыі. У Крыме яна выйшла замуж і амаль ўсё жыццё жыла там. Пасля вярнулася ў бацькоўскую хату ў Слоніме.

Як успамінала Дзіляра Іосіфаўна ў размове з краязнаўцам Сяргеем Чыгрыным, яна лічылася дачкою памешчыка і яе спачатку не хацелі нават прымаць у камсамол. А калі на Слонімшчыну ў 1939 годзе прыйшлі бальшавікі, то ў Орлавічах іх чуць не расстралялі. Сям’ю ноччу з маёнтка вывез Курыловіч у Слонім, дзе на вуліцы Кірава ў вялікім доме жыла бабуля. А сядзібу ў Орлавічах падчас вайны спаліў Пракоп Герасімчык разам з партызанамі. У агні згарэлі карціны мастакоў, старая мэбля, бібліятэка і ўсё, што сабралі Стаброўскія за шмат гадоў.

Іосіф Стаброўскі. Фота racyja.com

У гады Другой сусветнай вайны, паводле ўспамінаў жанчыны, яны былі ў спісках тых, каго павінны былі расстраляць немцы на Пятралевіцкай гары ў Слоніме. Аб гэтым іх папярэдзіў паэт Сяргей Новік-Пяюн. Але потым нехта той спіс у немцаў украў, і іх ніхто не чапаў.

Пасля пераезду з Крыма ў Слонім Дзіляра Іосіфаўна неяк паехала на аўтобусе ў Орлавічы наведаць родныя мясціны, а калі ад’язджала дамоў, дык мясцовыя людзі з Орлавічаў і суседніх вёсак, калі даведаліся, што прыехала Стаброўская, на кані прывезлі да аўтобуса ёй бульбы, малака, смятаны, сыроў і іншых вясковых ласункаў. Усе гэтыя пачастункі былі падараваныя ў знак памяці пра яе бацьку Іосіфа Стаброўскага і наогул усіх Стаброўскіх. Гэта яе расчуліла да слёз.

Пахавалі Дзіляру Іосіфаўну 14 снежня ў вёсцы Орлавічы, на радзіме бацькі. Ён таксама пахаваны там побач са сваімі сваякамі. Адпяваў нябожчыцу святар Вадзім Пятліцкі.

На Слонимщине открыли памятную плиту на могиле Стабровских

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание