Наверх
EUR 2.3307
USD 2.0655
RUB(100) 3.2077
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

19 декабря 2018 9:22
554
Поделиться:

Механізатары

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Вакол музыкі

На здымак, надрукаваны ў мінулым нумары, адгукнулася былая салістка ансамбля мясцовай КПФ Людміла Рабчанка. Людміла Анатольеўна пазнала на гэтым здымку свайго музычнага кіраўніка Макарчука.

На фотаздымак мужчын, надрукаваны ў пазамінулым нумары газеты, адгукнулася сланімчанка Валянціна Грыб. Жанчына распавяла, што мужчыны на фота з вёскі Міжэвічы, у якой яна сама жыла да 1965 года.

— Другі злева ў першым радзе стаіць Мікалай Іванавіч Кіган, які працаваў вадзіцелем у Міжэвічах. Пасярэдзіне Васіль Рыгоравіч Лысуха. Ён працаваў у клубе акампаніятарам, быў парторгам. Чацвёрты — Іван Рубец, таксама працаваў у калгасе ў Міжэвічах. Крайні, пяты, магчыма, яшчэ адзін Мікалай Іванавіч Кіган, які працаваў трактарыстам, але я не вельмі ўпэўнена, што гэта ён. Большасці з тых, хто на фотаздымку, ужо няма сярод жывых, — адзначыла Валянціна Васільеўна.

Расказала, хто на фотаздымку, які прынёс у рэдакцыю наш чытач Станіслаў Франчык, Наталля Цішко (Давідзюк).

— Па левую руку ад настаўніка стаіць Ларыса Гарэлік, яна з`ехала ў Ізраіль. Праваруч — я. За маёй спінай Ларыса Нехіна, якая жыве ў Мінску. Хлопчык каля Нехінай — Станіслаў Кучынскі. Злева за маёй спінай — мая сяброўка Рэгіна Фрэлік, зараз Дудко, яна урач, жыве ў Кургане. За мной таксама Света Крот і Ірына Рудая, якая працавала на КПФ. На здымку Таня Чыгрын — яе лёс я не ведаю. Трэцяя дзяўчынка ў другім радзе ў чорнай вопратцы — Наташа Мазур, працуе дворнікам, — пералічала сланімчанка сваіх аднакласнікаў.

Яна сказала, што ёй было вельмі прыемна ўбачыць здымак у газеце. А кнігу пра канька-гарбунка, якую ёй падарыў настаўнік Аляксандр Ігнатавіч, яна зберагае да гэтага часу.

Тыя, хто адгукнуўся на апублікаваныя здымкі, атрымаюць запрашальныя квіткі на адзін са спектакляў Слонімскага драмтэатра пасля Новага года. Цяпер артысты тэатра паказваюць спектаклі на выездзе.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание