Наверх
EUR 2.3142
USD 2.0759
RUB(100) 3.2154
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Сярэдняя заработная плата ў Польшчы вырасла на 7,7%

19 декабря 2018 15:17
126
Поделиться:
Сярэдняя занятасьць у Польшчы ў лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні.

Сярэдняя занятасьць у лістападзе вырасла на 3% у гадавым вылічэньні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы. У сваю чаргу сярэдняя заработная плата за год павялічылася на 7,7% і склала 4 тысячы 966 злотых 61 грош (амаль 1 тысячу 158 эўра).

Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) лічыць, што дадзеныя аб занятасьці сьведчаць аб стабілізацыі на рынку працы. Ён дадаў, што ў Польшчы сытуацыя для працаўнікоў карысная. У сваю чаргу частка працадаўцaў мае праблемы з пошукам спэцыялістаў.

Камэнтуючы дадзеныя пра рост сярэдняй заработнай платы Яраславу Янэцкі заявіў, што існуе рызыка таго, што заробкі расьтуць занадта хутка ў параўнаньні з тэмпамі росту прадукцыйнасьці працы.

У гэтай сытуацыі, на думку экспэрта, на працягу некалькіх месяцаў цяперашні рост заработнай платы можа паўплываць на рост цэнаў на тавары й паслугі.

Апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем дадзеныя датычаць прадпрыемстваў, у якіх працуе, як мінімум, 9 чалавек.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание