Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.363
USD 2.0957
RUB(100) 3.2717
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як слонімцы выбіралі Прыгажуню Палесся

20 декабря 2018 10:49
237
Поделиться:

Падчас конкурсу. Фото з архіва Віталя Жылінскага

У Пінску 15 снежня 14 дзяўчат змагаліся за карону "Прыгажуні Палесся". Хто дастойны з іх такой узнагароды, вызначала журы, у склад якога ўвайшлі адразу тры слонімцы.

Узначальваў судзейскую камісію Нацыянальны дырэктар Сусветнай лігі прыгажосці і моды, кіраўнік дзіцяча-моладзевага аб`яднання «Віта-Стайл» Віталь Жылінскі. Таксама ў судзействе прымаў удзел вядомы спявак са Слоніма Саша Нэма і пераможца міжнароднага конкурсу прыгажосці «Fashion Top Modeliukas International – 2018» Вікторыя Конарава.

Паводле рашэння журы, галоўную карону конкурсу і тытул «Прыгажуня Палесся» заваявала 17-гадовая Анастасія Вішнеўская. 1-й Віцэ-міс стала Аліна Матолька, 2-й Віцэ-міс — Алена Драка. Тытул «Міс фота» атрымала Аляксандра Карплюк, Міс Faberlik — Дар`я Гваздоўская. І асобнага тытулу «Міс Палессе» ад кампаніі «Пінскі трыкатаж» была ўдастоена Кацярына Ульянчык, якая цягам года будзе з`яўляцца тварам кампаніі.

«ГС» распытала старшыню журы Віталя Жылінскага пра судзейства, інтрыгі і закуліссе конкурсу.

Віталь Жылінскі з удзельніцамі

— На мяне была ўскладзена вельмі адказная роля — быць старшынёй журы, а гэта значыць, я не меў права дапусціць нейкай памылкі ў выбары трох самых дастойных прыгажунь, павінен быў справядліва ацаніць кожную ўдзельніцу і вызначыць тую самую Прыгажуню Палесся, — сказаў Віталь Жылінскі.

— Журы было аднадушным у судзействе ці погляды падзяліліся?

— Погляды журы разыходзіліся, і я быў не згодны з астатнімі сябрамі журы ў некаторых момантах. Гаворка ў дадзеным выпадку не ідзе пра асноўную намінацыю. А журы і ставарецца дзеля таго, каб выказваць розныя погляды і меркаванні.

— Задаволеныя выбарам галоўнай Прыгажуні Палесся? Як падаецца, яе знешнасць цяпер у трэндзе?

— Дзяўчына прыгожая на самай справе. Але скажу, што фотаздымкі не перадаюць усю яе прыгажосць і харызму. Пры вызначанай працы над сабой дзяўчына здолее паказаць сябе падчас іншых конкурсаў, таго ж нацыянальнага конкурсу «Міс Беларусь».

— А перад конкурсам якія парады даваў старшыня журы ўдзельніцам?

— Я прыехаў за гадзіну да пачатку шоу і быў на апошнім прагоне, паказаў на нейкія недахопы. Як мне здаецца, я сказаў патрэбныя словы ўдзельніцам і падтрымаў іх, даў ім энергетычны пасыл. На конкурсе было пяць выхадаў у розным адзенні, і дзяўчаты мелі шанец праявіць і паказаць сябе.

— Ніводзін конкурс, напэўна, не праходзіць без інтрыг, скандалаў і слёз, тым больш жаночы?

— Пасля асноўнай часткі, калі я сказаў сваё слова і журы пачало раіцца, я сабраў усіх удзельніц у калідоры, дзе асвятленне было лепшым, чым у зале, каб паглядзець кожнай зблізку ў вочы, каб убачыць эмоцыі, настрой і харызму кожнай дзяўчыны. І тады я ім сказаў, што гэты, як і любы, конкурс — гэта ў нейкай ступені спартыўнае спаборніцтва. Сказаў ім, што менавіта сёння нехта з іх аказаўся больш моцны, здолеў больш поўна раскрыцца, чым іншы, справіўся са сваёй місіяй. Але, нягледзячы на тое, зоймуць яны сёння нейкае месца ці не, на гэтым нічога не канчаецца, сказаў, што трэба ўмець чакаць і ісці накіравана да сваёй мэты. А таксама папрасіў іх даць мне слова, што яны не будуць плакаць пасля абвяшчэння вынікаў. І яны слова стрымалі. Я не бачыў пасля слёз на вачах у дзяўчат.

Мяне парадавала, што многія з удзельніц конкурсу пасля шукалі мяне ў сацсетках і дадавалі ў сябры, і не з ліку тых, хто перамог. Для мяне гэта своеасаблівы паказчык таго, што я зрабіў усё правільна.

Віталь Жылінскі, Вікторыя Конарава і Прыгажуня Палесся Анастасія Вішнеўская

Саша Нэма. Фота з архіва Віталя Жылінскага

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание