Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
20 °C
Мосты
облачно с прояснениями
20 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.8764
USD 2.4394
RUB(100) 3.3218
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пазнай сябе на фота

26 декабря 2018 9:07
Поделиться:

Выпускная група дзіцячага садка ў Альбярціне, 1962 год

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Механізатары

На фотаздымак механізатараў, надрукаваны ў мінулым нумары газеты, адгукнуўся слонімец Уладзімір Шлемен.

— Злева на здымку — майстар вытворчага навучання СПТВ-5 Максім Канстанцінавіч Чурыла. Ён доўга працаваў у вучылішчы, гадоў 45. Пасярод здымка, здаецца, усміхаецца навучэнец па прозвішчы Аляксейчык, але на 100% у гэтым я не ўпэўнены. Крайняга на здымку хлопцы не ведаю, — расказаў Уладзімір Уладзіміравіч.

Тым часам наш чытач Сяргей Скаўронак прынёс у рэдакцыю здымак выпускнікоў дзіцячага садка ў Альбярціне 1962 года, які мы сёння публікуем.

Нагадаем, што запрашальныя квіткі на адзін са спектакляў Слонімскага драмтэатра тыя, хто адгукнуўся на фотаздымкі ў рубрыцы «Пазнай сябе», атрымаюць пасля Новага года.

Фота з архівва Сяргея СКАЎРОНКА

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание