Наверх
Слоним
переменная облачность
-2 °C
Зельва
переменная облачность
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
ясно
-2 °C
Дятлово
ясно
-2 °C
Барановичи
переменная облачность
-3 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ты ў небе высока, нібы белая птушка…

26 декабря 2018 12:57
Поделиться:
Паэзія. Вершы пра маці

***

Матуля мілая мая,

Цябе люблю я недарма.

Тваю пяшчоту, дабрыню

У сваім сэрцы зберагу.

Ты мой агеньчык у жыцці,

Прашу цябе: заўжды свяці!

І будзь заўсёды маладой,

Мне вельмі хораша з табой.

***

Мая дарагая і любая маці,

Даўно ўжо не свеціць агеньчык у хаце.

Здаецца, нядаўна мяне калыхала…

Ужо васямнаццаты год, як не стала.

Цяпер сустракаць не ідзеш ты на ганак,

Бліноў не пячэш усёй сям’і кожны ранак,

Каровы ў статак ты не ганяеш,

З работы мяне ты ўжо не спаткаеш.

Пайшла ты з жыцця, хвароба забрала,

Апошніх паўгода ты так гаравала,

А я як магла цябе даглядала,

Але маіх сіл тады было мала.

Я ўдзячна за ўсё, што ў жыцці мне давала.

Тваёй любові заўжды мне хапала.

Шмат шчаслівых хвілін ты мне даравала,

Хаця гора самой дасталося нямала.

Ты ў небе высока, нібы белая птушка,

У сне прыляціш і прашэпчаш на вушка:

“Я побач, дачушка, мая ты Наташка,

Я буду з табой, калі табе будзе цяжка”.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание