
Аляксей Якімовіч
Слонімскі пісьменнік і педагог Аляксей Якімовіч напярэдадні Новага года атрымаў "Ганаровую грамату" ад выдавецтва "Адукацыя і выхаванне" і часопіса "Беларуская мова і літаратура".
Уганаравалі Аляксея Мікалаевіча за плённую працу ў галіне інфармацыйнага забеспячэння педагагічных работнікаў і ў сувязі з выхадам 200-га нумара часопіса «Беларуская мова і літаратура».
Мы віншуем нашага стала аўтара з узнагародай і жадаем яму натхнення і новых творчых здабыткаў.
Фота з архіва «ГС»