
Ілюстрацыйнае фота
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені слонімец Мікалай Мышко.
Мікалай Віктаравіч працуе вадзіцелем пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ён старшы прапаршчык унутранай службы.
Адпаведны ўказ прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 снежня 2018 года.