Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.3985
USD 2.1138
RUB(100) 3.2705
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пазнай сябе на фота

9 января 2019 9:07
779
Поделиться:

Прыгажуні

Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Хто цікава распавядзе пра герояў фотаздымкаў — атрымае запрашальны квіток на дзве персоны на спектакль Слонімскага драмтэатра.

Слонімскія цырульнікі

На фотаздымак, надрукаваны ў першым нумары «ГС» за гэты год, адгукнулася па тэлефоне наша чытачка Ірына Гараднікова.

— На гэтым здымку я пазнала сябе і сваю змену цырульнікаў у цэнтральнай цырульні ў цэнтры Слоніма. Я там адпрацавала брыгадзірам змены 21 год і ўжо 20 гадоў знаходжуся на пенсіі. На гэтым здымку я крайняя злева. Побач са мной стаіць Алена Уладзіміраўна Дэйка, трэцюю дзяўчыну не пазнаю, а вось чацвёртая жанчына мае прозвішча Сіра, імя яе я ўжо не памятаю. Побач з мужчынам стаіць Вольга Асташкіна. Мужчына — гэта інжынер па тэхніцы бяспекі Уладзімір Сцяпашчык. Яго ўжо даўно няма сярод жывых. Адзіная, хто сядзіць на здымку, гэта страхавы агент, якая завітала ў той дзень да нас у цырульню. Прозвішча яе я таксама не помню, — расказала Ірына Рыгораўна.

Нашы чытачы Наталля Давідзюк, Уладзімір Шлемен і Ірына Гараднікова атрымаюць запрашальныя квіткі на дзве персоны кожны на спектакль Слонімскага драмтэатра «Тарас на Парнасе», які пакажуць у нядзелю, 13 студзеня. Пачатак у 17.00.

Фота з архіва «ГС»

Читайте также
Обратите внимание