Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
21 °C
Дятлово
пасмурно
21 °C
Барановичи
небольшая облачность
19 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У пад`ездзе слонімскага шматпавярховіка — вачыма чытача

9 января 2019 16:52
Поделиться:

У пад'ездзе

Абгорткі ад цукерак ды печыва, пустыя бутэлькі ад напояў, недапалкі і іншае смецце на лесвічных пляцоўках, на падаконніках і на саміх лесвіцах — яшчэ не самы страшны бруд у першым пад`ездзе дома №37 на Таполевай вуліцы ў Слоніме.

Гэтыя здымкі і відэа на рэдакцыйны вайбер даслала наша чытачка, якая назвалася Вольгай.

— Здаецца, год свінні па кітайскім календары яшчэ не наступіў, а наш пад`езд кожны вечар ператвараецца ў свінарнік, — пачала тэлефонную размову чытачка.

— І хто робіць гэты свінарнік у вашым пад`ездзе?

—  Самі жыхары і робяць, у асноўным моладзь. Збіраюцца кожны вечар па чалавек пятнаццаць, тусуюцца, а потым пакідаюць пасля сябе такі вось сметнік. Прыбіральшчыца падмятае, мые гэта ўсё, але назаўтра зноў паўтараецца тое самае.

— Дык што Вы хочаце ў такой сітуацыі, калі самі жыхары гадзяць у сваім пад`ездзе?

— Хачу, каб вы напісалі пра гэта і змясцілі фотаздымкі на сайце. Магчыма, хтосьці задумаецца пра свае паводзіны і перастане гадзіць там, дзе жыве. У нас жа яшчэ новы дом, дзевяць гадоў усяго тут жывем, а такое робіцца! — прасіла ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» жанчына.

Мы выконваем просьбу нашай чытачкі. Раптам і праўда хтосьці задумаецца.

Фота і відэа чытача

Наш канал в Telegram