Наверх
EUR 2.3119
USD 2.062
RUB(100) 3.2085
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Круглыя даты Слонімшчыны ў 2019 годзе

10 января 2019 10:35
247
Поделиться:
"ГС" падрыхтавала агляд падзей Слонімшчыны, круглыя юбілеі якіх выпадаюць на 2019 год.

770 ГАДОЎ ТАМУ (1249) — галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч пры дапамозе татар спрабаваў напасці на Слонім і захапіць яго, але гэтыя намаганні былі марныя.
765 ГАДОЎ ТАМУ (1254) — Слонім увайшоў у Галіцка-Валынскае княства. Слонімам валодаў князь Раман Данілавіч Галіцкі, затым яго брат Леў Данілавіч, пры гэтым горад заставаўся пад вярхоўнай апекай Міндоўга.
450 ГАДОЎ ТАМУ (1569) — у Слоніме пачалі дзейнічаць гарадскі і земскі павятовыя суды.
415 ГАДОЎ ТАМУ (1604) — увосень у Слоніме пачалася моцная эпідэмія.
375 ГАДОЎ ТАМУ (1644) — Казімір Сапега заснаваў у горадзе некалькі ткацкіх цэхаў.
350 ГАДОЎ ТАМУ (1669) — быў пабудаваны драўляны касцёл бенедыктынак (Крыжаўзвіжанскі касцёл), які не захаваўся.
340 ГАДОЎ ТАМУ (1679) — кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі пацвердзіў Слоніму самакіраванне паводле Магдэбургскага права.
310 ГАДОЎ ТАМУ (1709) — у Слоніме размясцілася місія Навагрудскага езуіцкага калегіума.
255 ГАДОЎ ТАМУ (1764) — у горадзе адбылася бітва паміж расійскай арміяй, якая падтрымлівала Літоўскую канфедэрацыю, і войскамі віленскага ваяводы Караля Станіслава Радзівіла (Пане Каханку).
235 ГАДОЎ ТАМУ (1784) — пачала дзейнічаць габеленавая мануфактура.
225 ГАДОЎ ТАМУ (1794) — адбылася бітва паўстанцаў корпуса К. Серакоўскага з расійскай арміяй падчас вызваленчага паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі.


215 ГАДОЎ ТАМУ (1804) — адкрыта суднаходства па канале Агінскага.
195 ГАДОЎ ТАМУ (1824) — пачала дзейнічаць буйная суконная фабрыка сенатара М. Навасільцава, якая праіснавала да 1914 года.
160 ГАДОЎ ТАМУ (1859) — у Слоніме нарадзіўся Міхаіл Маркс, заснавальнік вядомай сеткі магазінаў Marks & Spencer у Англіі.
155 ГАДОЎ ТАМУ (1864) — касцёл бернардзінцаў пераабсталявалі ў Свята-Троіцкую царкву.
150 ГАДОЎ ТАМУ (1869) — 2 лістапада нарадзіўся заснавальнік Слонімскага краязнаўчага музея, калекцыянер, археолаг Язэ­п Стаброўскі.
135 ГАДОЎ ТАМУ (1884) — 25 чэрвеня ў Жыровічах нарадзіўся беларускі літаратуразнавец, педагог, публіцыст, кандыдат педагагічных навук і грамадскі дзеяч Яўген Хлябцэвіч.
110 ГАДОЎ ТАМУ (1909) — 25 лютага ў Слоніме нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Дарожны, які загінуў у 1943 годзе ў сталінскіх лагерах.
115 ГАДОЎ ТАМУ (1914) — 8 лютага нарадзіўся беларускі паэт, дзеяч вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі Валянцін Таўлай, дзяцінства якога прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.
100 ГАДОЎ ТАМУ (1919) — 14 студзеня войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў Слонім, вызваліўшы яго ад нямецкіх акупантаў і ўсталяваўшы савецкую ўладу. А 2 сакавіка горад акупавалі польскія войскі. У Слоніме пачала дзейнічаць прыватная настаўніцкая жаночая семінарыя імя Маткі Марцэліны Дароўскай.
95 ГАДОЎ ТАМУ (1924) — пачала выходзіць газета «Слонімскае рэха» (да 1925 года). 5 красавіка ў вёсцы Старыя Дзявяткавічы нарадзіўся беларускі грамадскі і культурны дзеяч на эміграцыі Барыс Данілюк. Пачало сваю працу этнаграфічна-археалагічнае таварыства, кіраўніком якога быў абраны Іосіф Стаброўскі.
90 ГАДОЎ ТАМУ (1929) — 20 верасня Іосіф Стаброўскі на аснове ўласных калекцый заснаваў краязнаўчы музей. Пачаў выдавацца часопіс на польскай мове «Наша думка».


85 ГАДОЎ ТАМУ (1934) — 9 траўня нарадзіўся ў Ганцавічах журналіст і краязнаўца, заснавальнік музея «Беларускае мястэчка» ў Слоніме Міхаіл Рылко. 10 кастрычніка нарадзіўся заслужаны работнік культуры, заснавальнік Слонімскага драматычнага тэатра Мікалай Варвашэвіч.
80 ГАДОЎ ТАМУ (1939) — 18 верасня войскі Чырвонай Арміі ўступілі ў Слонім. Выйшаў першы нумар газеты «Вольная праца», якая з 1962 года стала называцца «За перамогу камунізма», а пазней — «За перамогу камунізму». 14 лістапада Слонім увайшоў у склад БССР. 4 снежня горад і раён увайшлі ў склад Баранавіцкай вобласці. Заснавана Слонімская школа медсясцёр. 16 снежня нарадзіўся беларускі паэт, культурны дзеяч, праваслаўны духоўнік Зьніч (Алег Бембель), які з 1994 года жыве ў Жыровічах.
75 ГАДОЎ ТАМУ (1944) — пад кантролем германскіх уладаў да 1944 года выдавалася газета «Слонімскі кур`ер» (пасля «Слонімская га­зэта»). 10 ліпеня савецкія войскі вызвалілі Слонім ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 10 сту­дзеня нарадзіўся мусульманскі культурны дзеяч Беларусі Сулейман Байрашэўскі, які жыве ў Слоніме.
70 ГАДОЎ ТАМУ (1949) — 15 кастрычніка ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна нарадзіўся беларускі дзіцячы празаік і драматург Аляксей Якімовіч.
65 ГАДОЎ ТАМУ (1954) — 8 студзеня Слонім стаў цэнтрам Слонімскага раёна. Пачало дзейнічаць Слонімскае медыцынскае вучылішча.


60 ГАДОЎ ТАМУ (1959) — створаны Слонімскі народны тэатр. Летам у горадзе пачаліся першыя археалагічныя раскопкі.

55 гадоў таму (1964) — было створана ААТ «Дом гандлю» (першапачатковая назва — Універмаг Слонімскага райспажыўсаюза)

50 ГАДОЎ ТАМУ (1969) — у гонар воінаў, які вызвалялі Слонім, у скверы ўсталявалі помнік вызваліцелям — танк Т-34.
45 ГАДОЎ ТАМУ (1974) — У гонар подзвігу лётчыкаў 199-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі, якія вызвалялі Слонім, у двары СШ №4 усталявалі помнік — мадэль самалёта ІЛ-2.
30 ГАДОЎ ТАМУ (1989) — у верасні ўзнавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя ў Жыровіцкім манастыры.
10 ГАДОЎ ТАМУ (2009) — зацверджаны сцяг Слоніма і Слонімскага раёна — на блакітным фоне залаты леў, які трымае ў лапе герб былых уладальнікаў Слоніма Сапегаў «Ліс».
5 ГАДОЎ ТАМУ (2014) — 24 ліпеня быў зацверджаны герб аграгарадка Жыровічы. У Слоніме была пабудавана новая гарадская плошча каля райвыканкама, адкрыты новы будынак тэатра і ўсталяваны тры памятныя знакі — помнік воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Пушкіна, герб Слоніма — ля райвыканкама і стэла каля драмтэатра з нагоды яго адкрыцця.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание