
Фота grodno.mchs.gov.by
На чэмпіянаце Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС па лыжных гонках, якія прайшлі ў Навагрудскім раёне 8 студзеня, слонімец Яўген Азарка заваяваў першае месца.
Прадстаўнік Слонімскага РАНС Яўген Азарка ўдзельнічаў у гонцы на дыстанцыі 3000 метраў сярод мужчын 30 гадоў і старэйшых і фінішаваў першым, паведамляе прэс-служба МНС.
Агульнакамандныя месцы размеркаваліся такім чынам: 1-е месца — Навагрудскі РАНС, 2-е месца — Лідскі РАНС, 3-е месца — Гродзенскі РАНС.












