Наверх
EUR 2.3142
USD 2.0759
RUB(100) 3.2154
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Трэба выбіраць таго, хто не здасць» — пісьменнік і палітык Павел Севярынец наведаў Слонім

10 января 2019 12:51
334
Поделиться:

Павел Севярынец выступае ў Слоніме

Вечарам 9 студзеня ў госці да слонімцаў завітаў з Мінска адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пісьменнік Павел Севярынец.

Цікава

На сустрэчу ў офіс Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл прыйшлі блізу 20 сталых і маладзейшых партыйных і беспартыйных жыхароў Слоніма.

Уважліва слухалі

Пачаў імпрэзу на правах гаспадара мясцовы актывіст ад БХД Іван Бедка. Пасля кароткага ўступнага слова і віншаванняў прысутных з Новым годам ды Калядамі ён перадаў слова Паўлу Севярынцу.

Асноўнай мэтай свайго візіту сталічны госць назваў прэзентацыю ўласных кніг і дыскаў з беларускімі хрысціянскімі спевамі, якія выдала БХД.

Кнігі і дыскі

Выданні розных гадоў занялі ўвесь стол перад іх гаспадаром: «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі», «Беларуская хрысціянская азбука», «Люблю Беларусь», «200 феноменаў беларускага нацыянальнага руху», буклеты БХД, калекцыя дыскаў з беларускамоўнымі хрысціянскімі хітамі, «Падзейнік»  і, па словах аўтара, хіт сезону — яго раман «Беларусалім. Золак». Пра ўсе пералічаныя кнігі, дыскі, буклеты, іх змест ды пасыл чытачу Павел Севярынец распавядаў добрую гадзіну часу. І гэта дало свой плён — слонімцы ахвотна набывалі выданні пісьменніка.

Расказвае пра гісторыю беларускай хрысціянскай дэмакратыі

Другая частка сустрэчы прайшла ў размовах пра сённяшнюю палітычную сітуацыю ў краіне, будучыя выбарчыя кампаніі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і прэзідэнта ды фармат удзелу ў гэтых кампаніях беларускай апазіцыі і самога Паўла Севярынца.

У чарзе па аўтографы

— Я ўдзельнічаю ў выбарах у спадзяванні на форсмажорную сітуацыю, якая можа скласціся ў Беларусі. Удзельнічаю для таго, каб праз праймерыз выбраць лідара, які ў такой сітуацыі ў барацьбе за ўладу будзе прадстаўляць інтарэсы беларускага народа і Беларусі, а не інтарэсы кіруючага цяпер рэжыму, ці Крамля. Лічу, найпершая задача апазіцыі цяпер — арганізаваць гэты праймерыз. Для гэтага партыі і рухі павінны вылучыць сваіх прадстаўнікоў для ўсенароднага галасавання. А ўжо з іх беларускі народ праз праймерыз выбера сабе лідара, які будзе прадстаўляць яго інтарэсы, — сказаў Павел Севярынец пра ўдзел апазіцыі ў будучых выбарах і свой удзел у гэтых кампаніях.

Маладыя і не вельмі слонімцы прыйшлі на сустрэчу

— Хачу тут абвесціць, што ад БХД для ўдзелу ў праймерызе вылучаны Павел Севярынец, — заявіў Іван Бедка.

— У нас ужо быў адзін адзіны, які здаў нас проста на плошчы. Зноў выберам такога. І што? — спытаў Віталь Яшану.

— Трэба выбіраць таго, хто не здасць. І народ такога выбера, а мы ўсе са сваімі камандамі будзем потым яму дапамагаць. Іншага спосабу ўдзелу ў кампаніі я не бачу, — адказаў на тое Павел Севярынец.

Сярод іншых пытанняў Севярынцу прагучала пытанне кіраўніка мясцовай суполкі партыі БНФ Паўла Севасцьяна пра цяперашнюю сітуацыю ў Курапатах каля рэстарацыі «Паедзем паядзім», дзе актывісты БХД трымаюць варту.

— Мы стаім там. Цяжка стала. Зіма. Пахаладала моцна. Але стаім, фіксуем правакатараў. Магу дакладна сказаць, што туды ездзіць так званы рускі мір. Правяраюць, ці гатовы мы і да якой рысы гатовы стаяць за сваё. Мы стаім і гатовы стаяць да канца. З нашай каманды можна сфармаваць батальён добраахвотнікаў, калі ўзнікне пагроза незалежнасці краіны, — адказаў на пытанне Севасцьяна Севярынец.

P.S. Інтэрв`ю з Паўлам Севярынцам чытайце ў папяровым нумары газеты.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание